У Мінску ў грузавіка адмовілі тармазы, ён пратараніў два аўтамабілі (фота)
19.04.2018 14:44
—
Разное

Фота: ДАІ
У Мінску ў грузавіка адмовілі тармазы, ён пратараніў два аўтамабілі Volkswagen. Здарэнне адбылося 19 красавіка на праспекце Дзяржынскага. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, МАЗ рухаўся з боку вуліцы Голубева ў напрамку праспекта Любімава. Кіроўца не змог затармазіць і сутыкнуўся з мікрааўтобусам і легкавіком, якія спыніліся перад святлафорам. Пацярпела пасажырка аднаго са згаданых аўтамабіляў.
Высветлілася, што грузавік не прайшоў тэхагляд. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.