У Брэсцкім раёне 12-гадовы хлопчык трапіў пад “Аўдзі”

Источник материала:  
19.04.2018 11:26 — Разное
У Брэсцкім раёне 12-гадовы хлопчык трапіў пад “Аўдзі”
Фота: gaibrest.by

У Брэсцкім раёне 12-гадовы хлопчык трапіў пад “Аўдзі”. Здарэнне адбылося раніцай 18 красавіка каля аграгарадка Чарнаўчыцы. Хлопчык пераходзіў праз аўтадарогу па-за пешаходным пераходам справа налева па ходу руху аўтамабіля. Як інфармуе прэс-служба ДАІ, школьнік атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што “Аўдзі” кіраваў 25-гадовы жыхар Брэста.

←ГПК запускает новый сервис в помощь выезжающим за границу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика