На прадпрыемстве ў Магілёве 37-гадовая жанчына загінула пад коламі пагрузчыка
19.04.2018 12:00
—
Разное
Фота: sk.gov.by
На прадпрыемстве “Кроноспан ОСБ” у Магілёве 37-гадовая жанчына загінула пад коламі пагрузчыка. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, трагічнае здарэнне адбылося 16 красавіка на тэрыторыі складу драўніны. Кіроўца выконваў пагрузачна-разгрузачныя працы і рухаўся на пагрузчыку пярэднім ходам па праходзе і не заўважыў начальніка складу. Па неасцярожнасці ён наехаў на жанчыну. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
Крымінальную справу распачалі па факце прычынення смерці па неасцярожнасці. Падазраваным прызналі 32-гадовага кіроўцу пагрузчыка.