Самалёт не змог вылецець з Масквы ў Крым з-за пчол у багажным аддзяленні
18.04.2018 13:27
—
Разное
![Самалёт не змог вылецець з Масквы ў Крым з-за пчол у багажным аддзяленні](http://www.21.by/pub/news/2018/04/1524052739596901.jpg)
Здымак з архіву. Фота: meteovesti.ru
Самалёт не змог вылецець з Масквы ў Крым з-за пчол у багажным аддзяленні. Як інфармуе meduza.io, здарэнне адбылося ва Унукава раніцай 18 красавіка. У багажным аддзяленні разгерметызаваўся кантэйнер і пчолы змаглі “вызваліцца”. Пасажыраў, якія ўжо запоўнілі салон, давялося эвакуяваць. У бліжэйшы час авіякампанія адправіць іх у Сімферопаль на іншым самалёце.
Некалькі гадоў таму тысячы пчолаў ужо атакавалі “Боінг” ва Унукава. Пра гэтае здарэнне гл. відэа.