Купалаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру "Талерантнасці"

Источник материала:  
18.04.2018 11:30 — Разное

На Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 27, 28 красавіка і 4, 10 мая адбудзецца прэм’ера спектакля "Талерантнасць" рэжысёра Мікалая Пінігіна паводле п’есы французскага драматурга Ясміны Рэза "Бог разні".

Купалаўскі тэатр рыхтуе прэм'еру "Талерантнасці"

Яе імя вядома купалаўскаму гледачу па легендарным спектаклі "АРТ", да якога неаднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці рэжысёр Мікалай Пінігін.

Як паведамілі ў тэатры, сцэнаграфіяй займаецца вядомы мастак Руслан Вашкевіч, які ўжо працаваў у тэатры над афармленнем спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў". Касцюмы зроблены паводле эскізаў Алёны Ігрушы.

Спектакль называецца "Талерантнасць", бо, па меркаванні Пінігіна, назва "Бог разні" для беларускага гледача будзе адразу перагукацца з тэмай вайны. Аднак тэма твора камічная і абсурдная – пабіліся два хлопцы-падлеткі, і цяпер іх бацькі намагаюцца інтэлігентна вырашыць, хто правы і вінаваты ў гэтай сітуацыі.

Адметнасць твораў Ясміны Рэза - ў здольнасці вельмі тонка раскрываць сапраўдную сутнасць герояў і паказваць рысы, якія хаваюцца за маскай талерантнасці і дабразычлівасці.

Паводле задумы Пінігіна, сюжэтная лінія ў спектаклі выходзіць па-за межы пакоя і ахоплівае пытанні талерантнасці ў больш шырокім кантэксце.

←Беларус почти год насиловал 10-летнюю дочь сожительницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика