Першыя на Чэрвеньшчыне гектары яравых зерневых культур пасеялі ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Источник материала:  
18.04.2018 — Разное

Першыя на Чэрвеньшчыне гектары  яравых зерневых культур пасеялі  ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Першыя на Чэрвеньшчыне гектары  яравых зерневых культур пасеялі  ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Механізатар Мікалай Смусянок

Веснавыя палявыя работы ў гаспадарках раёна набіраюць хаду. Старт сяўбе на Чэрвеньшчыне пасля абеду ў мінулы аўторак даў механізатар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Андрэй Кузьмін, які на трактары “Джон Дзір” з камбінаваным пасяўным глебаапрацоўчым агрэгатам пасеяў на полі ля вёскі Асінаўка першыя дзесяць гектараў аўса гатунку “Факс”.
У сераду да яго далучыўся механізатар Мікалай Смусянок на трактары МТЗ-3522” з сеялкай “Бярэсце”. А ўсяго на палетках гаспадаркі зараз працуе ўжо амаль два дзясяткі адзінак тэхнікі, якія выконваюць увесь комплекс работ: перадпасяўную апрацоўку глебы, запраўку яе мінеральнымі ўгнаеннямі, сяўбу, падкормку азімых.

– З дня на дзень чакаем з Германіі шасцімятровы камбінаваны пасяўны глебаапрацоўчы агрэгат “Лемкен”, які набылі ў лізінг, – распавядае галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч. – Ва ўмовах сёлетняй запозненай вясны, калі сяўбу трэба праводзіць у максімальна сціслыя тэрміны, яго праца ў полі стане для гаспадаркі добрым падспор’ем. Тым больш, што яравы зерневы клін у нас самы вялікі ў раёне – 1270 гектараў. З іх 600 гектараў зойме ячмень, 250 – пшаніца, 220 авёс, 50 – трыцікале, 150 гектараў – зернебабовыя.

Першыя на Чэрвеньшчыне гектары  яравых зерневых культур пасеялі  ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бабіновіч (злева) гутарыць з механізатарамі Ігарам Балдуевым, Сяргеем Молчанам і Аляксандрам Грыбко, якія задзейнічаны на перадпасяўной апрацоўцы глебы

 

Першыя на Чэрвеньшчыне гектары  яравых зерневых культур пасеялі  ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Механізатар на сяўбе зерневых Андрэй Кузьмін

Увогуле, плануем адсеяць раннія яравыя зерневыя культуры за 10 дзён. Затрымкі з перадпасяўной апрацоўкай глебы не будзе: яе забяспечваюць адзінаццаць трактароў з культыватарамі. Вытрымліваць тэмпы веснавых палявых работ важна яшчэ і таму, што наперадзе – сяўба кукурузы, пасадка бульбы. А там ужо і корманарыхтоўка пачнецца.
Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, яравыя зерневыя культуры ў эксперыментальнай базе “Натальеўск” пасеялі на 137 гектарах, што складае 11 працэнтаў ад неабходнага. Таксама вывелі сеялкі ў поле земляробы ААТ “Валевачы”, “10 з’езд Саветаў”, “Раванічы”, “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” і сельгаспрадпрыемства “Ганута-Агра”.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

 

←Беларусь поднялась на 41-е место в рейтинге сильнейших армий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика