Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі
У нашым раёне ў самым разгары веснавы месячнік па навядзенні парадку на зямлі, аб’яўлены 
з 2 красавіка па 1 мая.

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі
На замацаваных тэрыторыях работнікі арганізацый і прадпрыемстваў актыўна наводзяць парадак – як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах.

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі
10-11 красавіка зроблены гэтыя здымкі. На вул. Кірава райцэнтра работнікі ДЮСШ чысцілі дарогу, на вул. Калгаснай убіралі пясок каля бардзюраў прадстаўнікі калектыву ДРБУ-155. Іх калегі ў гэты час шчыравалі на рэканструкцыі Памятнага знака энергетыкам Беларусі і Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі
Прыводзілі ў належны стан не толькі цэнтральныя вуліцы, але і другарадныя. Грэйдэр камунальнай службы прайшоўся па вуліцах Берагавога і Камарова горада.

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі
Па-за межамі горада навядзенне парадку таксама набірае абароты. Пры пад’ездзе да аграгарадка Храпкаў шырокі фронт работ развярнулі работнікі ДРБУ-155. Там рамантавалі дарогу, асфальтавалі яе асобныя ўчасткі. Побач бялілі дрэвы і фарбавалі малыя архітэктурныя формы і збудаванні прадстаўніцы сацыяльнай сферы – Віцьеўскіх школы і садка, Барысаўшчанскага сельвыканкама, ФАПа, Храпкаўскай бібліятэкі-філіяла, установы культуры. Стараліся і работнікі Судкоўскага сельвыканкама разам з работнікамі культуры, адукацыі, аховы здароўя на сваёй тэрыторыі. У аб’ектыў фотаапарата яны трапілі, калі фарбавалі агароджу на цэнтральнай вуліцы ў вёсцы Загалле.
Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі

Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогіВялікую ўвагу ў сельвыканкамах надаюць і тэрыторыям грамадскіх могілак. Для працаёмкіх работ сюды прыязджаюць калектывы гарадскіх арганізацый. Так, на могілках у в. Казялужжа на гэтым тыдні плённа папрацавалі практыканты аўтабазы райспажыўтаварыства з прафесійнага ліцэя. Юнакі выканалі немалы пласт работы – устанавілі драўляную агароджу на могілках.


Беляць дрэвы, фарбуюць агароджы, рамантуюць дарогі

Работы працягваюцца. Наперадзе – правядзенне рэспубліканскага суботніка, які пройдзе 21 красавіка.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.

←dev.by рекомендует: какие ИТ-мероприятия посетить во второй половине апреля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика