На суботнік — у Дзяніскавічы

Источник материала:  
14.04.2018 12:32 — Разное

Як вядома, пастановай Савета Міністраў прадугледжана правядзенне 21 красавіка рэспубліканскага суботніка. Кіраўнікі дзяржорганаў будуць працаваць у гэты дзень на сваёй малой радзіме.
Ганцаўшчына таксама актыўна рыхтуецца да суботніка. Створана адпаведная рабочая група, вызначаецца фронт работ, якія будуць выконвацца ў дзень суботніка.
У прыватнасці, група жыхароў і ўраджэнцаў вёскі Дзяніскавічы выступіла з ініцыятывай папрацаваць 21 красавіка на добраўпарадкаванні свайго населенага пункта. Ініцыятары гэтай акцыі запрашаюць усіх цяперашніх і былых дзяніскаўцаў прыехаць у гэты дзень у сваю родную вёску і прыняць актыўны ўдзел у суботніку. Кіраўніцтва Дзяніскавіцкага сельвыканкама абяцае забяспечыць работай усіх жадаючых.

Уласн. інф.

←Апрель объявлен в Беларуси месяцем распространения информации об аутизме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика