Пажар ліквідавалі… умоўны

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

У паўсядзённым жыцці часта адбываюцца розныя здарэнні, што патрабуюць умення хутка ацэньваць падзеі і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны і выратавання. У паніцы чалавек дзейнічае рэфлекторна, падсвядома.

Статыстыка паказвае, што ахвяраў сярод тых, хто ведае правілы паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, значна менш, чым сярод тых людзей, якія не ведаюць, што рабіць. Менавіта таму супрацоўнікі МНС праводзяць навучальныя мерапрыемствы з насельніцтвам.

Днямі выратавальнікі накіраваліся ў петрыкаўскае спецвучылішча. Спачатку пагутарылі з калектывам навучэнак установы пра захаванне  мер пажарнай бяспекі ў быце, паўтарылі алгарытм дзеянняў пры пажары. Далей адпрацавалі дзеянні па тушэнні ўмоўнага пажару ў адным з кабінетаў. Па сігнале трывогі пачалася эвакуацыя.

Па ўмове вучэння неабходна было выратаваць чалавека, што застаўся ў будынку. Пажарныя эвакуіравалі пацярпелую праз акно другога паверху з дапамогай лесвіцы.

Замацавалі “ўрок бяспекі” практычным прымяненнем вогнетушыльніка.

Пажар ліквідавалі… умоўны

Пажар ліквідавалі… умоўны

Пажар ліквідавалі… умоўны

Пажар ліквідавалі… умоўны

Валянціна ЯХНО,

інспектар РАНС.

Фота РАНС.

←Умер режиссер культового «Пролетая над гнездом кукушки» Милош Форман

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика