Прыступілі да сяўбы

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

Прыступілі да сяўбы

Хлебаробы ААТ «Каганец» у ліку першых на пачатку тыдня прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых культур, якія зоймуць плошчу 530 гектараў. З камбінаваным пасяўным агрэгатам за вёскай Татаршчына шчыраваў механізатар Мікалай Кульша (здымак 3), на культывацыі глебы быў заняты Уладзімір Чарнецкі (здымак 4).

Пасяўная кампанія праходзіць у гаспадарцы арганізавана. На першым здымку (злева направа) механізатар Захар Шарамет, намеснік дырэктара Сяргей Машлякевіч і галоўны аграном Сяргей Самасейка карэкціруюць фронт работ.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

←Дорожный хулиган

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика