Важнасць актыўнай ролі дзяржавы ў медыясферы

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава абавязкова павінна ўдзяляць увагу сродкам масавай інфармацыі, падтрымліваць іх. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СМІ могуць як стварыць і падняць дзяржаву, так і ў міг яе разбурыць. «А калі мы дзяржаўнікі, мы павінны берагчы нашу дзяржаву. Іншага ў нас не будзе. І каштоўнасць наша будзе, нашага пакалення, калі мы ўмацуем сваю дзяржаву і дзецям перададзім», – адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння ўсё больш запатрабаванай становіцца якасная журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, дакладнымі фактамі, глыбокай аналітыкай. «Абудзіць цікавасць, утрымаць чытачоў, гледачоў – гэта ваша задача. Разумна расстаўце прыярытэты і падумайце аб тэматычнай, жанравай разнастайнасці тэлеканалаў, газет, каб прыцягнуць людзей розных узростаў і настрояў», – арыентуе СМІ кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што адобрыў, каб у парламенце абмяркоўвалася пытанне змяненняў у закон аб сродках масавай інфармацыі з удзелам прадстаўнікоў СМІ.

Чыноўнікі павінны ўмець размаўляць з журналістамі і прадастаўляць ім неабходную інфармацыю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба падбіраць тых людзей, якія пасля вучобы будуць запатрабаваны ў прафесіі.

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што прафесія журналіста – асаблівая. І вельмі важна, каб на журфак ішлі менавіта тыя, хто захоплены журналістыкай і пасля вучобы будзе працаваць у СМІ.

Удзельнікі сустрэчы закранулі тэму адказнасці СМІ ў цяперашніх няпростых умовах, калі фэйкавыя навіны здольны сур’ёзна паўплываць на грамадскае меркаванне. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што з’яўляецца прыхільнікам шчырай і сумленнай палітыкі, і параіў медыя дзейнічаць такім жа чынам. «Можна адступіць ад прынцыпаў, але пройдзе час, і ён усё расставіць на месцы», – адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што СМІ, як бы гэта цяжка і складана ні было, трэба захоўваць аб’ектыўнасць.

БелТА

←ВВС США, Великобритании и Франции более часа бомбили Сирию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика