Навасвержанская “венецыя”

Источник материала:  
14.04.2018 — Разное

Навасвержанская “венецыя”

На гэтым тыдні на Стаўбцоўшчыну прыйшла другая хваля веснавой паводкі.

У Новым Свержані ізноў падтапіла вуліцу Стаўбцоўскую. Для людзей – нязручнасці, але сітуацыя не з’яўляецца крытычнай і не выходзіць з-пад кантролю.

У зоне падтаплення, згодна з данымі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, знаходзяцца 45 падворкаў у Новым Свержані і 17 – у Стоўбцах. Акружаныя вадой, яны нагадваюць «венецыю». Узровень вады ў рацэ Нёман рос на працягу трох сутак і дасягнуў свайго піку – 229 см. Паводле некаторых прагнозаў, неўзабаве гэтая адзнака будзе рухацца ў адваротным кірунку. Пры ўзнікненні праблем з вялікай вадой неабходна тэлефанаваць у службу выратавання па тэлефонах 101 або 112.

←Стандартные размеры детских кроваток: для детей от 0 до подростков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика