100-годдзе з Дня ўтварэння ваенных камісарыятаў. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
13.04.2018 — Разное
Паважаныя работнікі ваеннага камісарыята!

Прыміце шчырыя віншаванні са 100-годдзем з Дня ўтварэння ваенных камісарыятаў.

У наш час ваенныя камісарыяты займаюць асаблівае месца ў забеспячэнні абараназдольнасці дзяржавы і з’яўляюцца ключавым сувязным звяном паміж Узброенымі Сіламі краіны і грамадствам. Менавіта ад бездакорнай працы супрацоўнікаў ваенкаматаў залежыць павышэнне прэстыжу службы ў арміі і ўмацаванне аўтарытэту самой прафесіі ваеннага.

Вось ужо цэлы век ваенныя камісарыяты годна выконваюць задачы вышэйшага кіраўніцтва краіны, праводзяць работу па мабілізацыйнай гатоўнасці і якаснай падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі. Выхаванне ў сучасных хлапчуках пачуццяў патрыятызму і служэнню Айчыне - гэта годная і слаўная праца. І кожны, хто прайшоў службу ў арміі, ведае, што ад ваеннай навукі мацнеюць розум, сэрца і дух чалавека.

Ваенны камісарыят Смаргонскага раёна праводзіць вялікую работу па падрыхтоўцы да службы дапрызыўнай моладзі і падняцця аўтарытэту ваеннай службы. Вы з гонарам выконваеце свой воінскі абавязак, прафесійна і эфектыўна вырашаеце шырокі спектр задач у інтарэсах абараназдольнасці дзяржавы і ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, годна выконваеце пастаўленыя перад вамі задачы па забеспячэнні мабілізацыйнай гатоўнасці і прызыву грамадзян на ваенную службу.

Выказваем асабоваму складу ваеннага камісарыята падзяку і ўдзячнасць за вернасць службоваму абавязку, працавітасць і прафесіяналізм.

Жадаем вам добрага здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў і стабільнасці ў нялёгкай працы.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.


←В Мингорисполкоме рассказали, во сколько обойдется реконструкция Красного костела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика