Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

* * *
Беспрацоўны, раней судзімы жыхар Смаргоні залез у суседні пакой у інтэрнаце па вул. Юбілейнай і ўкраў банкаўскую пластыкавую картку, якая належала жыльцу суседняга пакоя. Потым у банкаматах і магазінах горада злодзей зняў з украдзенай карткі 68 рублёў.
* * *
Вырваўшы прабой у дзвярах жылога дома ў сельскай мясцовасці, нехта ўкраў каля 70 кілаграмаў мяса. Асоба злодзея ўстаноўлена. Ім аказаўся мясцовы жыхар.
* * *
Дзве жыхаркі аграгарадка, якія нідзе не працуюць, з незамкнёнай хаты ў гэтым жа населеным пункце ўкралі 4 бляшанкі свіной і адну бляшанку тушонкі з ялавічыны. У гэтай жа пацярпелай жанчыны адна са зладзеек украла харчовыя прадукты і пасцельныя прыналежнасці.
* * *
Раней судзімы мужчына ўкраў кашалёк, у якім захоўваліся 100 рублёў. Грошы належалі пенсіянеру. Як высветлілася, незадоўга да ўчынення злачынства мужчыны разам распівалі спіртныя напіткі.
* * *
Выкарыстоўваючы інтэрнэт, зламыснік незаконна патрапіў на старонку ваеннаслужачага і вёў ад яго імя перапіску з іншымі карыстальнікамі старонак у інтэрнэце з мэтай завалодання рэквізітамі банкаўскіх пластыкавых картак.
* * *
Спецыялісты лабараторыі аналітычнага кантролю за навакольным асяроддзем на тэрыторыі аднаго з заводаў незаконна атрымалі ўзнагароджанне за станоўчую экспертызу адабраных пробаў паветра.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.