У нядбайнасці — высокая цана
Работнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць аб патрабаваннях пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішчаў.
Вясной многія людзі пачынаюць прыводзіць у парадак свае прысядзібныя ўчасткі, выпальваючы расліннасць і спальваючы смецце. Таму, перад пачаткам работ, неабходна азнаёміцца з правіламі пажарнай бяспекі:
— пляцоўка для спальвання смецця павінна быць апрацавана такім чынам, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару;
— працэс гарэння неабходна пастаянна кантраляваць, не пакідаць без нагляду;
— не варта забываць і аб першасных сродках пажаратушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўка і г. д.;
— паліць смецце дапушчальна пры слабым ветры і пры пэўнай адлегласці: 10 м ад будынкаў і збудаванняў, 20 м — ад ляснога масіву, 30 м — ад месцаў, дзе складзіруецца сена або салома.
Некаторыя ўжо адкрылі дачны сезон, але толькі адзінкі ведаюць і выконваюць правілы бяспекі пры прыгатаванні ежы на мангалах, барбекю, на грылі. Калі вы хочаце прыгатаваць шашлык, то зрабіць гэта можна на прысядзібных участках і ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Калі вы вырашылі прыгатаваць ежу на мангале, вам неабходна выбраць месца не бліжэй за 4 метры ад будынкаў, побач з мангалам паставіць ёмістасць з вадой, каб пры неабходнасці адразу ж заліць полымя.
Для падрыхтоўкі ежы на вогнішчы неабходна адысці на адлегласць не менш за 15 м ад будынкаў. Забараняецца распальваць вогнішча гаручай вадкасцю, а таксама ў ветранае надвор’е. Сыходзячы, заліце вогнішча вадой і засыпце пяском.
Паважаныя жыхары Чэрвеньшчыны! Трэба заўсёды памятаць пра тое, што грэбаванне патрабаваннямі пажарнай бяспекі нясе прамыя пагрозы здароўю людзей і захаванню маёмасці.
Кірыл БАЖКО, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага РАНС