Пад Баранавічамі абрынуліся сцены палаца Радзівілаў

Источник материала:  
13.04.2018 10:00 — Разное

У вёсцы Паланечка пад Баранавічамі абваліліся дзьве сцяны правага флігеля палаца Радзівілаў. Пра гэта Свабодзе паведаміла мясцовая жыхарка Тарэза Мяноўская. Ніхто не пацярпеў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пад Баранавічамі абрынуліся сцены палаца Радзівілаў
Фото: Радыё Свабода

Частка паўночнай сцяны правага флігеля абвалілася ўдзень 10 красавіка, суседняя сценка — на наступны дзень. Месца здарэньня агледзелі мясцовыя ўлады.

Мясцовая краязнаўца, гісторык Кацярына Казлова сказала Радыё Свабода, што адной з прычын абвалу можа быць расколіна ў сцяне.

«Гэты куточак быў падпёрты драўлянымі танюсенькімі бэлькамі. Яны і так трымаліся мо якіх 18 гадоў», — сказала Кацярына Казлова.

Гісторык дадае, што сцены флігеля маглі абрынуцца і праз пашкоджаньні фундамэнту.

«У гэтай частцы велізарныя падвалы былі, і каля самага флігеля разрытая велізарная яма. Там раскапалі падземны пераход. Напэўна, размыла гэтую яму з фундамэнтам флігеля, вось яно ўсё і рухнула», — сказала Казлова.

2 красавіка будынак былога палаца Радзівілаў у Паланечцы пад Баранавічамі чацвёрты раз выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана палаца — 19 210 рублёў 72 капейкі.

Намесніца дырэктара фонду «Брэстаблмаёмасьць» Надзея Стральцова сказала Свабодзе, што хоць сцены флігеля абваліліся, пачатковую цану на палац змяншаць ня будуць.

«Аўкцыён са зьніжэньнем цаны на 80% праводзіцца не ўпершыню. Змяншаць кошт больш нельга. Па заканадаўстве можна прызначаць аўкцыён з пачатковай цаной адна базавая велічыня, але ніжэй за 80% змяншаць кошт нельга», — сказала Надзея Стральцова.

Паводле яе словаў, калі 29 траўня аўкцыён не скончыцца продажам, Брэсцкi аблвыканкам і Баранавіцкі райвыканкам будуць разглядаць іншыя варыянты рэалізацыі будынка: прадаць за эквівалент базавай велічыні ці бескаштоўна перадаць пад інвэстыцыйны праект.

Паводле ўмоваў аўкцыёну, пакупнік павінен правесьці рэстаўрацыю лота.

«Наколькі я ведаю, частка будынка, якая абрынулася, ня мае гісторыка-культурнай каштоўнасьці», — сказала Надзея Стральцова.

←Как изменился строительный рынок Беларуси к 2018?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика