«Нёман-Агра» – у другой лізе чэмпіянату Беларусі

Источник материала:  
13.04.2018 — Разное

Стаў вядомы канчатковы састаў удзельнікаў чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе. Як і ў першай лізе, тут барацьбу павядуць 15 камандаў, якія згуляюць у два кругі. Старт намечаны на 15 красавіка, апошні тур будзе праведзены 10 лістапада.

У ліку ўдзельнікаў – «Нёман-Агра» (Стоўбцы), «Асіповічы», «Ашмяны-БГУФК», «Клецк», «Спадарожнік» (Рэчыца), «Маладзечна-ДЮСШ-4″, «Вікторыя» (Мар’іна Горка), «СМІ аўтатранс» (Смалявіцкі раён), «Узда», «Энергетык-БГАТУ» (Мінск), «Рух» (Брэст), «Івацэвічы», «Горкі», «Бумпрам» (Гомель), НФК «Крумкачы» (Мінск).

Такім чынам, стаўбчане пачнуць удзел у турніры ў наступную нядзелю. Каманда «Нёман-Агра» прыме на стадыёне «Юнацтва» футбольны клуб «Маладзечна-ДЮСШ-4″. А вось расклад іншых сустрэч: «Узда» – «Клецк», «Рух» – «СМІ аўтатранс», НФК «Крумкачы» – «Ашмяны-БГУФК», «Асіповічы» – «Івацэвічы», «Спадарожнік» – «Энергетык-БГАТУ», «Вікторыя» – «Горкі».

Пр

←Как участник проекта "Моя стройка" с "Мингазом" боролся и победил. Новый сезон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика