Разгуляліся «Вогненныя жудзікі»

Источник материала:  
13.04.2018 — Разное

Разгуляліся «Вогненныя жудзікі»

Як вядома, смех дазваляе нам жыць доўга. А вось юныя выратавальнікі Стаўбцоўшчыны лічаць, што, акрамя даўгалецця, ён робіць наша жыццё яшчэ і бяспечным.

Менавіта такую думку імкнуліся данесці да гледачоў і членаў журы ўдзельнікі раённага этапу фестываля КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім!». Удзел у гэтым фестывалі ўзялі 15 камандаў вясёлых, крэатыўных і знаходлівых хлопчыкаў і дзяўчынак. Ацаніць іх усіх – не самая простая задача, таму раённы этап КВЗ праходзіў у гэтым годзе ў некалькі занальных тураў. У выніку іх былі вызначаны шэсць камандаў-фіналістак.  

Фінальны этап прайшоў на сцэне раённага Цэнтра культуры. У ходзе мерапрыемства юныя выратавальнікі-жартаўнікі дэманстравалі сваё пачуццё гумару ў традыцыйных конкурсах – «Візітоўка», «Біятлон» і «Музычнае дамашняе заданне». Безумоўна, кожная каманда – гэта асобны стыль, жарты і вобразы.

Разам з тым, у гэтым годзе «золата» КВЗ прысуджана камандзе «Вогненныя жудзікі» (ДУА «Аталезскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа»). Другое месца – у каманды «101″ (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы»). Трэцяе месца журы вырашыла прысудзіць астатнім чатыром камандам-фіналісткам, улічваючы тое, што ўсе яны дастойна прайшлі занальныя выпрабаванні. Віншуем каманду «Вогненныя жудзікі» і жадаем ёй поспехаў у далейшых выступленнях!

Пр

←Легко выбирать - легко покупать!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика