У Мінску датэрмінова закрываюць выставу, прысвечаную БНР — слаба наведвалі

Источник материала:  
12.04.2018 22:35 — Разное
У Мінску датэрмінова закрываюць выставу, прысвечаную БНР — слаба наведвалі
Габелен з гербам "Пагоня". Фота: svaboda.org

У Мінску датэрмінова закрываюць выставу, прысвечаную 100-годдзю абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — “КОД: 25.03.18”. Ужо ў суботу ў Палацы мастацтва яе заменіць іншая выстава, камерцыйная.

“КОД: 25.03.18” быў урачыста адкрыты 4 красавіка. Там можна было пабачыць творы беларускіх мастакоў, прысвечаныя БНР і яе дзеячам. Як інфармуе Радыё Свабода, старшыня Беларускага саюзе мастакоў Рыгор Сітніца спасылаецца на тое, што выставу слаба наведвалі: “Сёння я хадзіў цэлы дзень па выставе — нікога няма”. Таму замест 15 красавіка, выставу закрыюць у пятніцу, 13-га.

←Два 27-летних сотрудника СТО угнали автомобиль, оставленный владелицей для уборки салона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика