У Полацку Volkswagen збіў школьніцу, якая пераходзіла вуліцу на зялёнае святло
12.04.2018 21:42
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Полацку Volkswagen Golf збіў вучаніцу 3-га класа, якая пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло. Як інфармуе сайт sb.by, кіроўца хацеў праскочыць на жоўтае святло, але не паспеў. У дзяўчынкі пералом нагі, яе завезлі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.