Завод БелАЗ наведалі вучні чацвёртых класаў смаргонскай сярэдняй школы №7

Источник материала:  
12.04.2018 — Разное
Кім быць? У дзяцінстве ўсе мараць стаць урачамі, настаўнікамі, касманаўтамі. Многім выбраць прафесію дапамагаем мы, настаўнікі пачатковых класаў. На класных гадзінах расказваем аб прафесіях бацькоў вучняў, запрашаем людзей розных прафесій у школу, наведваем прадпрыемствы горада і раёна.

Завод БелАЗ наведалі вучні чацвёртых класаў смаргонскай сярэдняй школы №7

На вясенніх канікулах вучні чацвёртых класаў сярэдняй школы №7 паехалі на экскурсію ў горад Жодзіна, дзе наведалі вядомы як у Беларусі, так і за яе межамі, завод БелАЗ. Беларускі аўтамабільны завод быў пабудаваны ў 1948 годзе, але і сёння з’яўляецца адным з самых буйных прадпрыемстваў краіны. БелАЗ выпускае машыны, якія ўражваюць сваімі памерамі. А гонарам завода з’яўляецца машына магутнасцю 450 тон. Гэты самазвал нават занесены ў кнігу рэкордаў Гіннеса.

На пачатку экскурсіі вучні наведалі музей завода, дзе пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння і стварэння кар’ернай тэхнікі маркі БелАЗ. Пасля адправіліся ў цэх, дзе ўбачылі, як збіраецца самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал. Пабывалі на палігоне гатовай тэхнікі. У канцы экскурсіі ўсіх чакаў сюрпрыз: кожнаму вучню падарылі машынку – самазвал у мініяцюры.

Паездка атрымалася цікавай і пазнавальнай. Некаторыя дзеці паабяцалі, што прыедуць на завод працаваць, калі стануць дарослымі. Уражаныя ўбачаным, мы вярнуліся дадому. А наперадзе нас чакаюць новыя сустрэчы і цікавыя месцы Рэспублікі Беларусь. Я ўпэўнена, што такія экскурсіі дапамогуць маім вучням выбраць правільны шлях у свеце прафесій.

Завод БелАЗ наведалі вучні чацвёртых класаў смаргонскай сярэдняй школы №7

Завод БелАЗ наведалі вучні чацвёртых класаў смаргонскай сярэдняй школы №7

Ірына БЕЗЛЯПОВІЧ, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №7 г. Смаргоні.

←В отпуск хочется, а денег нет?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика