На трасе Мінск — Гродна скралі амаль 100 металічных слупоў

Источник материала:  
12.04.2018 09:18 — Разное
На трасе Мінск — Гродна скралі амаль 100 металічных слупоў
Фота: uvd-mo.gov.by

На трасе Мінск — Гродна ў мінулыя выходныя невядомыя асобы скралі 98 металічных слупоў, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося каля вёскі Мазурка Валожынскага раёна. 

Слупы былі пастаўленыя для далейшага мантажу агароджы ўздоўж лесапаласы каля дарогі. Зламыснікі папросту пераломвалі слупы знізу. Шкода дарожна-будаўнічаму ўпраўленню ацэньваецца на суму больш як 2700 рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС звяртаюцца да магчымых відавочцаў крадзяжу альбо тых, хто праязджаў па гэтым участку дарогі з відэарэгістратарамі з 18.00 6 красавіка па 8.00 9 красавіка. Яны просяць перадаць любую інфармацыю ў Валожынскі РАУС. Кантактныя тэлефоны: 8-01772-5-53-02, 8-01772-5-40-21, 8-029-685-53-02, 8-029-507-66-98, 8-029-530-56 -25.

Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за значную інфармацыю гарантуюцца.

←Минфин прекратил действие лицензии страховщиков «Би энд Би иншуренс Ко»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика