8 апреля исполнилось 100 лет со дня образования военных комиссариатов

Источник материала:  
12.04.2018 — Разное

8 красавіка 1918 года дэкрэтам Савета Народных Камісараў былі створаны валасныя, павятовыя, губернскія і акруговыя камісарыяты па ваенных справах. Яны ўзялі на сябе вялікую работу па мабілізацыі, камплектаванні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі, матэрыяльным забеспячэнні войскаў, арганізацыі ўсеагульнага ваеннага навучання насельніцтва. У ліку іншых роўна стагоддзе таму пачаў сваю гісторыю і Віцебскі губернскі ваенкамат. У азнаменаванне вялікіх заслуг у справе ўмацавання абараназдольнасці краіны ў 2003 годзе было прынята рашэнне лічыць дату 8 красавіка Днём ваенных камісарыятаў.

Ад дэкрэта Саўнаркама да цяперашніх часоў

Прайшоўшае стагоддзе гісторыі ваенных камісарыятаў непарыўна звязана з этапамі развіцця краіны. У першыя гады пасля стварэння яны садзейнічалі разгрому замежнай інтэрвенцыі на франтах грамадзянскай вайны. У 1938 годзе сістэма мясцовых органаў ваеннага кіравання была прыведзена ў адпаведнасць з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем СССР. У гады Вялікай Айчыннай ваенныя камісарыяты выконвалі задачы папаўнення дзеючай арміі, стварэння запасных часцей, камплектавання ваенных вучылішчаў і цэнтраў, падрыхтаваўшы такім чынам сотні тысяч стралкоў, кулямётчыкаў, мінамётчыкаў і іншых вайскоўцаў. У перыяд акупацыі Беларусі супрацоўнікі мясцовых органаў ваеннага кіравання мужна змагаліся з ворагам у дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падполлі. Дэмабілізацыя ваеннаслужачых, расчыстка тэрыторыі ад снарадаў і мін, дапамога ў адраджэнні народнай гаспадаркі – усе гэтыя задачы былі паспяхова выкананы ў пасляваенны час. Cкладаным перыядам гісторыі органаў ваеннага кіравання стала рэфармаванне Узброеных Сіл у 90-я гады.

У цяперашні час ваенныя камісарыяты выконваюць адказныя задачы па мацаванні бяспекі суверэннай Беларусі, а іх супрацоўнікі ўносяць дастойны ўклад у забеспячэнне высокай баявой гатоўнасці беларускай арміі, патрыятычнае выхаванне грамадзян, займаюцца арганізацыяй тэрытарыяльнай абароны.

Лёс прысвяцілі службе8 апреля исполнилось 100 лет со дня образования военных комиссариатов

Разам з іншымі мясцовымі органамі ваеннага кіравання вялікі гістарычны шлях прайшоў і Ушацкі раённы ваенны камісарыят. Датай яго ўтварэння з’яўляецца 1 студзеня 1944 года. У 2015 годзе райваенкамат рэарганізаваны ў адасобленую групу Ушацкага раёна ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

У розныя гады яго ўзначальвалі амаль два дзясяткі ваенных камісараў, сотні ўшачан прысвяцілі свой лёс гэтай службе. Так, напрыклад, плённа працаваў на пасадзе ваенкома Валерый Дзмітрыевіч Галаскокаў. На працягу дзесяці год кіраваў райваенкаматам Уладзімір Леанідавіч Буевіч, які перадаў справы ў надзейныя рукі Пятра Яўгенавіча Дзюкарава. Каля сямі год займаў гэтую адказную пасаду Уладзімір Яўгенавіч Пальчэх.

У цяперашні час асабісты склад ваенных камісарыятаў зай­маецца ўлікам прызыўнікоў, іх медыцынскім, прафесіянальным, псіхалагічным адборам, прызывам грамадзян на ваенную службу, пытаннямі сацыяльнай абароны ваеннаслужачых, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У адасобленай групе Ушацкага раёна за ўлікова-прызыўную работу адказвае Алеся Міхайлаўна Фаміна, улікам ваеннаабавязаных займаецца Вольга Юр’еўна Бяльковіч, пытаннямі пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны ваеннаслужачых – Ніна Васільеўна Первянёнак. Намеснік ваеннага камісара маёр Аляксандр Станіслававіч Захараў займаецца тэрытарыяльнай абаронай на тэрыторыі Ушацкага раёна.

Хочацца прыгадаць работнікаў Ушацкага райваенкамата, якія ўнеслі свой уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны. Гэта С.А.Байкоў, А.П.Каваленка, Г.М.Віценка, Т.А.Дзенісёнак, С.В.Крахотка, М.П.Верташонак, А.М.Дудкін, У.В.Зыранаў, А.М.Сарокін, А.У.Валенцік, І.М.Азевіч, Г.І.Ігнатовіч, С.В.Пузатка. Л.Л.Буевіч, А.М.Карабань, М.А.Яцкевіч, М.Р.Джураеў, В.М.Іванова, В.А.Кокуш, Г.М.Балабоўка, А.І.Бірукоў, З.Б.Мацюшэнка, С.Б.Поміна, Н.Д.Перагуд, Г.І.Лабань, Л.Я.Чорная, С.А.Кашко, В.Г.Леснічэнка і іншыя. Помнім мы і тых, каго з намі, на жаль, ужо няма…

Сваіх калег, усіх ушачан, якія маюць дачыненне да інстытута ваеннай службы, сардэчна віншую са стагоддзем з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў. Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і мірнага неба над нашай любімай Радзімай, служэнню якой вы прысвяцілі сваё жыццё!

Л.ШАХНОЎСКІ, начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў.

На здымку: Н.Первянёнак, Г.Віценка, А.Захараў, Л.Шахноўскі, В.Бяльковіч, А.Фаміна.

У.Я.Пальчэх:

– Падтрымліваю сувязь з сённяшнімі работнікамі ваенкамата, дзялюся ведамі. Наогул, ва Ушацкім раёне знайшоў многа сяброў і не толькі сярод былых афіцэраў. Добрыя адносіны склаліся з актывам раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, якія пастаянна запрашаюць мяне на свае ўрачыстасці і мерапрыемствы. З асаблівай цеплынёй і лёгкім сумам успамінаю першыя гады працы на Ушаччыне, калі падчас святкавання 65-ых гадавін вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі наведваў ветэранаў, уручаў ім юбілейныя ўзнагароды: для мяне гэта асаблівая катэгорыя людзей, мой дзед абараняў Радзіму і загінуў у Прыбалтыцы. На жаль, іх засталося вельмі нямнога… А яшчэ хачу зазначыць, што за гады маёй службы ва Ушацкім райваенкамаце мне не давялося чырванець за нашых прызыўнікоў, а вось слухаць удзячнасці камандавання часцей – не адзін дзясятак разоў.

М.Р.Джураеў:

– У 1993 годзе, калі я пачынаў службу ва Ушацкім райваенкамаце, адказваў за пытанні ўліку афіцэраў запасу і франтавікоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Работы хапала, бо іх тады ў раёне было каля 860 чалавек! Аднапавярховы драўляны будынак Ушацкага райваенкамата знаходзіўся тады якраз на месцы, дзе зараз узвышаецца раённы суд. Канечне, людзей, моладзі ў тыя часы было значна больш – падчас вясенняга або асенняга прызываў мы адпраўлялі ва Узброеныя Сілы краіны па 60-70 чалавек. Нярэдка на службу ішлі адразу некалькі юнакоў з адной буйной вёскі, ужо не кажучы пра ўшачан! У дні прыпіскі ў нашым будынку станавілася цесна, бо і медкамісію будучыя салдаты праходзілі не ў бальніцы, як зараз, а прама ў ваенкамаце. А ў дні адпраўкі прызыўнікоў у часці па Савецкай было ні прайсці, ні праехаць ад колькасці іх родных і сяброў, якія прыязджалі праводзіць маладых людзей.

←Продолжается расследование причин крушения самолёта в Алжире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика