На Мсціслаўшчыне завяршаецца падсеў траў пад азімыя культуры

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

На Мсціслаўшчыне завяршаецца падсеў траў пад азімыя культуры

Сонца і вецер, плюсавая тэмпература робяць сваю справу. Палі хутка вызваляюцца ад снегу і падсыхаюць. Умовы надвор’я сёлетняй вясны сталі перашкодай для пачатку шырокамаштабнай пасяўной кампаніі, але аграрыі ўпэўнены, што справяцца з сяўбой яравых культур у тэрмін.

Гатова да выхаду ў палі тэхніка, у наяўнасці неабходны пасяўны матэрыял. Кіраўніцтвам гаспадарак прыкладаюцца намаганні да набыцця неабходных мінеральных угнаенняў.

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сельскагаспадарчыя прадпрыемствы на 100% выканалі заданне па вывазцы арганікі на палі, зараз актыўна вядуць падсеў траў пад азімыя культуры. З гэтай работай справілася ААТ «Кастрычнік», спяшаюцца працаўнікі ААТ «Мазалаўскі», ААТ «СГЦ «Віхра».
Адразу два ўніверсальныя энергетычныя сродкі «Раса» працавалі ўчора на палетках ААТ «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

Працаўнікам гэтага сельгаспрадпрыемства неабходна падсеяць травы на плошчы 850 гектараў.

Для адказных і працавітых механізатараў Дзмітрыя Сазонава і Віктара Цітова гэта справа некалькіх дзён. За змену кожны з іх выконвае падсеў на плошчы 120-130 гектараў. Гэта вопытныя работнікі, якія ведаюць цану кожнаму веснавому дню.

На Мсціслаўшчыне завяршаецца падсеў траў пад азімыя культуры

Віктар Цітоў

Механізатарскі стаж Дзмітрый Аляксандравіч адлічвае з 2009 года, у Віктара Уладзіміравіча ён удвая большы. «Расою» В. Цітоў кіруе ўжо восьмы сезон, а Д. Сазонаў — толькі першы. Але іх дружны дуэт выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай. Пры неабходнасці дапамагаюць адзін аднаму выканаць нескладаны рамонт, які не патрабуе прыцягнення іншых спецыялістаў.

На Мсціслаўшчыне завяршаецца падсеў траў пад азімыя культуры

Дзмітрый Сазонаў

Праца іх няпростая, патрабуе шмат сіл, трываласці, увагі. У полі мужчыны з ранку да вечара. Яны любяць сваю работу і аб выбары ніколькі не шкадуюць. Віктар Уладзіміравіч і Дзмітрый Аляксандравіч добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. У гаспадарцы за імі замацавана і іншая тэхніка.
Пасля завяршэння падсеву траў яны пераключацца на сяўбу яравых зерневых
культур.

 

 (оригинал новости)
←ПВО Саудовской Аравии перехватила над столицей королевства ракету, запущенную йеменскими повстанцами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика