Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт
Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія з'яўляецца старэйшай і найбуйнейшай шматпрофільнай вышэйшай
навучальнай установай аграпрамысловага напрамку сярод краін СНД і Еўропы.

Натхняльнікам у напісанні гэтай публікацыі стаў прафесар С.А. Канстанцінаў. Мы сядзелі ў яго кабінеце, абмяркоўвалі падрыхтоўку дыпломнай працы. І паважаны выкладчык настройваў на тое, каб вынікі маіх даследаванняў прынеслі як мага больш карысці раёну. А паколькі профіль аграрны, то ў першую чаргу – гаспадаркам. Наогул кожнаму студэнту – будучаму спецыялісту – трэба вяртацца на сваю малую радзіму і спрыяць зменам у лепшы бок. Пры дапамозе ініцыятывы і ведаў. А ў Горацкай сельгасакадэміі іх багаж, пры жаданні, атрымаць можна важкі.

Сяргей Аляксандравіч Канстанцінаў ў спісе выдатных выпускнікоў акадэміі. У 1975 годзе скончыў з адзнакай эканамічны факультэт. Нарадзіўся ў вёсцы Балбасава Аршанскага раёна. Апошнія класы хадзіў у школу на Рагачоўшчыне, а яго першым месцам працы стаў калгас у Лельчыцкім раёне. Таму да нашай Гомельскай вобласці ў прафесара асаблівыя пачуцці.


Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт
У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі працуе сорак трэці год, з іх чатырнаццаць – загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі. Усё жыццё прысвяціў навуцы. Дэталёва даследуе фактары і рэзервы павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі. Ён аўтар шматлікіх навуковых работ, у тым ліку манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

Загадчык кафедры шчыра хварэе за сваю справу, пры любой магчымасці ўсім рэкламуе акадэмію і заклікае паступаць сюды. У прыватнасці запрашае цераз нашу газету хайнічан выбіраць гэту навучальную ўстанову. Што асабліва актуальна ў Год малой радзімы, бо менавіта сельскагаспадарчыя ВНУ рыхтуюць кадры для вёсак, для работы на зямлі.

У структуры акадэміі 10 факультэтаў – агранамічны, аграэкалагічны, бізнесу і права, бухгалтарскага ўліку, землеўпарадкавальны, біятэхналогіі і аквакультуры, меліяратыўна-будаўнічы, механізацыі, эканамічны, міжнародных сувязей. Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.baa.by.

Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны стартСяргей Аляксандравіч гаворыць:
– Жыццё ў вёсцы цікавае, там шмат душэўных традыцый, там мацней адчуваецца сувязь з мінулым. Там прыгажэйшае наваколле і больш яркая палітра пачуццяў. У невялікіх гарадах людзі бліжэй адзін да аднаго. Таму не абавязкова імкнуцца ў сталіцу ці абласны цэнтр, галоўнае – знайсці сваё месца ў жыцці. Реалізавацца. Паказаць сябе добрым спецыялістам і прыкладаць усе намаганні для таго, каб родны куточак станавіўся мацнейшым у эканамічным плане і прыгажэйшым знешне.

Выдатна, што ў бягучага года такая блізкая кожнаму тэматыка. Калі чуюць яго назву, усе хутка ўзгадваюць бацькоўскі дом, пах хлеба з печы, першае каханне, салаўіныя песні, ваду ў крынічцы, непаўторны водар сенажаці… І яшчэ шмат чаго кранальнага і салодкага. Я шчыра хачу, каб маладыя людзі з ахвотай ішлі працаваць у сельскую гаспадарку. Так, работа гэта складаная, але надзвычай карысная. У кожным раёне, у тым ліку Хойніцкім, ёсць патэнцыял і варта яго выкарыстоўваць у поўнай меры.

Бацька Сяргея Аляксандравіча ў свой час таксама закончыў эканамічны факультэт акадэміі. Цяпер ужо і яго сын – таленавіты малады выкладчык Мікалай Сяргеевіч працуе тут. Ён дацэнт, кандыдат эканамічных навук. Вось такая цудоўная дынастыя эканамістаў Канстанцінавых.
Можна шмат пісаць пра перавагі вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, пачынаючы ад ўзроўню выкладання і заканчваючы ўтульнасцю студэнцкага гарадка. Тут сапраўды асаблівая атмасфера, ведаю гэта не па чутках. І гэта вам пацвердзяць усе выпускнікі.


Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт
Калі я рыхтавала матэрыял, да нас у рэдакцыю зайшоў Уладзімір Кандрацьевіч Дрожжа. Даведаўшыся пра тэму публікацыі, радасна пачаў узгадваць свае студэнцкія гады. У акадэміі ён вучыўся ў 1960 – 1965-х. На інжынера-механіка. Закончыў яе з лепшымі адзнакамі, чым школу. Па яго словах, таму, што там выдатны выкладчыцкі састаў. Вельмі запомніліся яму практыкі. Першую праходзілі ў навучальных майстэрнях, другую – на заводзе МТЗ, падчас трэцяй ездзілі ўздымаць цаліну ў Казахстан, на чацвёртай – працаваў у калгасе Калініна Хойніцкага раёна, а пятую правёў у Адэсе на заводзе па вытворчасці сельгасмашын.
На патоку было пяць груп, навучалася паўтары сотні студэнтаў. І сёння Уладзімір Кандрацьевіч падтрымлівае сувязь з многімі. Нават збіраюцца арганізаваць сустрэчу ў хуткім часе. Дарэчы, мужчыну некалькі разоў пасля заканчэння вучобы запрашалі ў альма-матэр на розныя мерапрыемствы.
У сельгасакадэміі У.К. Дрожжа атрымаў пасведчанні трактарыста і камбайнера. Што было вельмі карысным дадаткам да дыплома. У той час было шэсць навучальных карпусоў, а цяпер – шаснаццаць. Весела не толькі вучыліся, але і адпачывалі. Напрыклад, раніцай у інтэрнаце гучна ўключалася музыка і ўсе дружна пачыналі рабіць зарадку. Многія захапляліся мастацкай самадзейнасцю. Добра сябравалі студэнты з розных краін. З Уладзімірам Кандрацьевічам вучыліся рабяты з В’етнама, Венгрыі і Кубы.

Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт
Пасля акадэміі ён працаваў інжынерам-канструктарам рамзавода, інструктарам райкама партыі, галоўным інжынерам райсельгасхарчу. У 34 гады атрымаў Знак пашаны. У семдзесят чацвёртым-пятым-шостым наш раён станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Адпаведныя медалі дагэтуль захоўваюцца ў багатай скарбонцы заслуг руплівага былога інжынера. І сёння памятае Уладзімір Кандрацьевіч, што ў раёне тады працаваў 641 трактар. На ўсіх мехдварах быў парадак, тэхніка рыхтавалася на сумленне, акуратна выкарыстоўвалася і захоўвалася. Невыпадкова Хойнікшчына прызнавалася лепшай у краіне за высокапрадукцыйнае выкарыстанне тэхнікі на ўборцы ўраджаю. А У.К. Дрожжу запрашалі выступаць на рэспубліканскіх семінарах – дзяліцца вопытам работы. Ён узначальваў дэлегацыю Хойнікшчыны на Лейпцыгскім кірмашы ў Германіі.

Сельгасакадэмія ў Горках — выдатны старт
Далей узначальваў саўгасы «Стралічава» і «Рассвет», быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, дырэктарам хлебазавода. А ўжо на пенсіі працаваў інжынерам па стандартызацыі і метралогіі ў лясгасе. Я невыпадкова пералічваю ўсе пасады гэтага цудоўнага чалавека, а для таго, каб падкрэсліць, які працоўны шлях можна прайсці, калі «стартаваць» з акадэміі. Ды ён мог «крочыць» і вышэй, але адданы сваёй зямлі.
– Я шчаслівы, што ў свой час вучыўся ў Горках. Гэта незабыўныя гады, – гаворыць Уладзімір Кандрацьевіч. – Раю ўсім!

Наталля ЧЭКАН.

 

←Футбольный фанат поставил на победу "Манчестер Сити" и проиграл... жену

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика