Для новага ўраджаю

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

Для новага ўраджаю

У мінулую пятніцу першыя прыступілі да сяўбы працаўнікі ААТ «Жацерава». Ва ўрочышчы «Хмелішча», дзе налічваецца 130 гектараў тарфянікаў, рупіўся механізатар Максім Леўкавец (на здымку). На трактары «Беларус-3522″ з камбінаваным пасяўным агрэгатам ён сеяў збожжавую сумесь, якая затым будзе ўбрана на корм жывёле. На падвозцы насення задзейнічаны Арцём Бялоў. Работа вялася пад неаслабным кантролем брыгадзіра Аліны Амельчыц. Пасля засявання гэтай адведзенай пад кармавыя ўгоддзі плошчы, працаўнікі пераедуць на збожжавыя палеткі таварыства, дзе прыступяць да сяўбы аўса на зерне. Актыўна закрываецца вільгаць і рыхтуецца глеба, заняты на данай аперацыі Віталій Тарабэш і Мікалай Алісіевіч, адначасова вядуцца іншыя неабходныя веснавыя работы.

 

ШЧЫРУЕ АТРАД

Працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» першыя завяршылі падкормку шматгадовых траў. З размеркавальнікамі мінеральных угнаенняў працавалі механізатары Сяргей Ланкевіч і Марат Берташ. На ўсёй плошчы падкормлены і азімы рапс, на спецмашыне «Раса» парупіўся Генадзій Янскі.

На ўзроўні тут працуюць з арганічнымі ўгнаеннямі.

– Большую частку арганікі ўнеслі з восені менавіта пад сяўбу цукровых буракоў, а цяпер уносім пад шматгадовыя травы, – гаворыць галоўны аграном Аляксей Чандакоў. – Шчыруе механізаваны атрад у складзе Генадзія Янскага (старшага), Міхаіла Ванагеля, Вікенція Шыбіцкага і Уладзіміра Калевіча.

 

АДПАВЯДАЕ ПАТРАБАВАННЯМ

Кукуруза ў гаспадарках раёна сёлета размесціцца на 7300 гектарах. Для таго каб засеяць гэтую плошчу, неабходна не менш за 218 тон гібрыдаў кукурузы. На філіял «Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ужо паступіла іх з Малдовы і Аўстрыі звыш 450 тон. Гібрыды будуць размеркаваны паміж сельгаспрадпрыемствамі Мінскай вобласці.

– Увесь насенны матэрыял нашымі спецыялістамі правераны на адпаведнасць пасяўным патрабаванням – усходжасць, вільготнасць, засмечанасць, жыццяздольнасць, наяўнасць шкоднікаў і масу тысячы насення, – гаворыць начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Таццяна Шапецька. – Гібрыды адпавядаюць усім неабходным параметрам.

 

ЗАВЯЗУЦЬ І НОВЫЯ САРТЫ

Сялянская фермерская гаспадарка «Сула» закупіць сёлета 126 тон элітнага і суперэлітнага насення бульбы нямецкай селекцыі вядомай фірмы EUROPLANT, прадстаўніком якога з’яўляецца. Запланавана набыць і некалькі новых сартоў. ТАА «Сула Плюс» завязе 248 тон насення такіх фірмаў-пастаўшчыкоў, як NOREX NORIKA, Solana, Bavaria-Saat і таксама еўраплантаўскага, якое будзе высаджана на вытворчых плошчах ТАА «Аграцэнтр-Сула». Сёлета ў аграхолдынгу плануецца пасадзіць 1200 гектараў бульбы. Варта дадаць, што летась тут была атрымана самая высокая ў вобласці ўраджайнасць другога хлеба.

 

ВЫРУЧЫЛА «РАСА»

На палетках ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» задзейнічаны самаходны апырсквальнік «Раса», які кіраўніцтва арандавала ў ААТ «Налібакі Агра». У рамонтнай майстэрні машыну давялі да ладу. З дапамогай гэтай спецыяльнай тэхнікі вадзіцель Аляксандр Кацярнюк спачатку падкарміў вадкім азотам азімы рапс, які размясціўся на 300 гектарах. У гаспадарцы адзведзена пад гэтую тэхнічную культуру адна з самых вялікіх плошчаў у раёне. Дарэчы, прадпрыемства мае ўласную ўстаноўку па вытворчасці рапсавага алею. Дбайны працаўнік хутка выканаў даную тэхналагічную аперацыю, да якой сельгаспрадпрыемства прыступіла першым у раёне, і пераехаў на збожжавыя палеткі. Падкормка азімых, якіх налічваецца звыш 600 гектараў, завяршаецца.

 

ДЛЯ ЎБОРКІ КАРМОЎ

Папаўняецца новай тэхнікай машынны двор ААТ «Вішнявецкі-агра». Кіраўніцтвам гаспадаркі набыты ў лізінг высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн КВК-800-16 «Палессе FS-80″ вытворчасці ААТ «Гомсельмаш». Тэхніка прызначана для скошвання кукурузы ў любой фазе спеласці зерня і іншых культур з высокім сцяблом, падбору з валкоў падвяленных сеяных і натуральных траў з адначасовым здрабненнем і пагрузкай у транспартныя сродкі. Цяпер у гаспадарцы налічваецца тры кормаўборачныя камбайны, што дазволіць паскорыць тэмпы і тэрміны ўборкі кармоў. Для аказання паслуг сельгаспрадпрыемствам раёна падчас зялёнага жніва такі ж камбайн куплены і кіраўніцтвам ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

 

З АБМОТЧЫКАМ РУЛОНАЎ

Клопат аб травяных кармах для грамадскага статка ў ААТ «Налібакі Агра» заўсёды на першым плане. Тут турбуюцца не толькі нарыхтаваць іх дастатковую колькасць, а і закласці належнай якасці. З гэтай мэтай пабудаваны тры новыя сянажна-сіласныя траншэі – дзве на МТФ «Церабейнае» і адна ў Клячішчы, чацвёртая закладваецца на МТФ «Целяхі». Другі год запар перазалужаюцца сенажаці, на якіх высяваюцца багатыя бялком бабовыя травы, у прыватнасці канюшына. Пасеюць сёлета і пэўную колькасць люцэрны. Для паляпшэння якасці закладзенага сенажу кіраўніцтвам таварыства ў сакавіку набыты ў растэрміноўку плацяжу і нямецкі прэс-падборшчык з абмотчыкам рулонаў у палімерную плёнку KRONE Comprima.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА(інфармацыя на 9 красавіка)

Закрыццё вільгаці праведзена ў гаспадарках на 1369 гектарах, на большых плошчах – у ААТ «Агранёманскі».

Ворыва глебы вядуць шэсць гаспадарак, заарана па раёне 203 гектары – 4,1 працэнта.

Рыхтуюць глебу пад яравую сяўбу аратыя ААТ «Жацерава» і «Шашкі».

Шматгадовыя травы пасеяны на 503 гектарах, у ААТ «Каганец» – на 210 гектарах.

Завяршылі падкормку азімых збожжавых працаўнікі ААТ «Каганец», блізкія да выканання планаў у ААТ «Налібакі Агра». Усяго гэтая работа зроблена на 4322 гектарах, што складае 34,3 працэнта.

Падкармілі азімы рапс работнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Усяго гэтая тэхнічная культура падкормлена на 1070 гектарах – 29,6 працэнта.

Падкормка шматгадовых траў праведзена ў большай палове гаспадарак на плошчы 1450 гектараў, што складае 18,2 працэнта. Справіліся з гэтай работай у ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Пратручана 450 тон насення – практычна пятая частка да патрэбнасці. Больш за іншых – у ААТ «Жацерава» і «Каганец».

Вапнаванне глебы выканана на 2339 гектарах, завершана гэтая работа ў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Пад яравую сяўбу нарыхтавана больш за 600 тысяч тон арганічных угнаенняў, што складае 112,7 працэнта да плана. Вывезена на палеткі каля 578 тысяч тон ад нарыхтаванага, унесена ў глебу звыш 210 тысяч тон ад вывезенага. Актыўна працуюць з арганікай у ААТ «Радзіма Якуба Коласа», «Дзераўное» і «Жацерава».

←Борисовчане стали вторыми на зональных играх «Клуба веселых и находчивых» для юных инспекторов дорожного движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика