На фермах

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

На фермах

Анатолій Атрушкевіч – памочнік брыгадзіра МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Восем гадоў ён займае даную пасаду, а да гэтага працаваў на будаўніцтве ў сталіцы. Вярнуўся ў вёску і пайшоў на работу на ферму. Анатолій Мікалаевіч добрасумленны і старанны працаўнік. Ён на ўсе рукі майстар і пры неабходнасці можа замяніць любога работніка.

Калектыў гэтага вытворчага падраздзялення працавіты, зладжаны. Жывёлаводы дабіваюцца высокіх паказчыкаў па надоях малака. За тры месяцы бягучага года надоена 509 тон. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана 1669 кілаграмаў малака, плюс 226 кілаграмаў да выніку адпаведнага перыяду летась. Высокія тут і прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы.

 

ТОЛЬКІ ГАТУНКАМ «ЭКСТРА»

Сярод малочнатаварных фермаў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» лідзіруе калектыў МТФ «Слабодка». З пачатку года тут надоена 182 тоны, у сярэднім ад кожнай каровы за тры месяцы атрымана 810 кілаграмаў. Дойны статак налічвае больш за 220 кароў. Ёсць цялушкі ўзнаўлення і маленькія цяляты. Брыгадзірам фермы працуе Людміла Хмыль.

– Людміла Міхайлаўна, жывёлаводы фермы, якую ўзначальваеце, у параўнанні з двума такімі ж вытворчымі падраздзяленнямі гаспадаркі працуюць няблага. Як вам удалося згуртаваць калектыў і скіраваць людзей на выкананне пастаўленых задач?

– Галоўнае ў любой справе – дысцыпліна. Калі кожны на сваім месцы да даручанай работы будзе ставіцца адказна, то ўсё будзе ў парадку і вытворчасць малака паступова павялічыцца. Калі чатыры гады назад прыйшла сюды брыгадзірам, то надой на карову складаў нямногім больш за тры кілаграмы. Трэба было папраўляць справы. Сабрала калектыў, пагаварыла з людзьмі, давяла ім патрабаванні. Усе ведаюць, што я ад сваіх слоў не адступлюся. І справы пачалі наладжвацца. Цяпер жывёлаводы не чакаюць маіх указанняў, ведаюць, што ім трэба рабіць і сумленна выконваюць свае абавязкі. Гэтымі днямі надой на кожную карову складае больш за дзесяць кілаграмаў.

– І ўсё надоенае малако рэалізуеце толькі гатункам «экстра». У чым сакрэт?

– Ніякага сакрэту. Якасць малака на 90 працэнтаў залежыць ад аператара машыннага даення. Ад таго, наколькі правільна працаўніца выканае ўсе неабходныя тэхналагічныя аперацыі. Сюды ўваходзіць падмыванне вымя і яго пламбіраванне пасля завяршэння даення, здойванне першых струменяў. А яшчэ – своечасовае выяўленне мастытаў у кароў і адэкватнае лячэнне жывёлы. Дзякуй нашым жанчынам, яны ўсё робяць як след, і малако мы здаём на малочны завод найвышэйшым гатункам. А значыць, атрымліваем за сваю прадукцыю дадатковыя грошы.

– А як праходзіць зімоўка жывёлы?

– Нармальна. Маразы нас асабліва не турбавалі. З кармамі праблем няма. У летні пашавы перыяд малака доім звычайна больш, пастараемся сёлета перасягнуць чатырохтысячны рубеж. Даяркі ў нас працавітыя, сумленныя. Валянціна Ліпніцкая – мая правая рука, якая дапамагае і працэс работы кантраляваць. Сама добра працуе і каляжанкам вопыт перадае. Вольга Габрусь і Валянціна Шэлест на ферме параўнальна нядаўна, але стараюцца не адставаць ад Валянціны Іванаўны. Усе разам яны працуюць на канчатковы вынік.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

←Шесть граждан Беларуси пострадали в ДТП с микроавтобусом на трассе в Псковской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика