Незвычайнае выкарыстанне раённай газеты прапанавалі ў Шаркаўшчынскай СШ №1 — з яе зрабілі… сукенку

Источник материала:  
11.04.2018 — Разное

Незвычайнае выкарыстанне раённай газеты прапанавалі ў Шаркаўшчынскай СШ №1 — з яе зрабілі… сукенку“Пра тое, як жыве мая старонка,

Раскажа вам любімая “раёнка”!

Вось такі прыгожы фотаздымак з гэтымі вершаванымі радкамі даслалі ў рэдакцыю раённай газеты вучаніцы 10 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Дзякуючы юным рукадзельніцам, прачытаныя нумары раённай газеты набылі сваё другое жыццё — на гэты раз вось у такім прыгожым варыянце.

Для ўдзелу ў акцыі “Модные новинки из мусорной корзинки» і з мэтай падтрымкі “Кліч Радзімы” дзяўчаты запасліся натхненнем і цярпеннем і, канечне ж, нажніцамі і нумарамі раённай газеты за мінулы год і стварылі сваімі рукамі арыгінальны прадмет адзення. Самаробная сукенка з газет можа стаць упрыгожваннем любога свята, цудоўна падыдзе яна і для мерапрыемства, прысвечанага ахове навакольнага асяроддзя. А прыгажуня на фотаздымку — вучаніца 10 “Б” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 Анастасія Смірнова.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика