М. У. Свірыд нарадзіўся ў 1978 годзе. Скончыў СШ №1 г.п. Карэлічы. У чэрвені 1997 года быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы РБ, дзе служыў да мая 2000 года. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 2014 годзе, скончыўшы Маскоўскі новы юрыдычны інстытут па спецыяльнасці правазнаўства.
18 гадоў свайго жыцця старэйшы лейтэнант міліцыі М. У. Свірыд прысвяціў службе ў Карэліцкім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС РБ, куды прыйшоў у канцы 2000 года ў якасці міліцыянера-вадзіцеля Карэліцкага аддзялення аб’яднання “Ахова” пры МУС РБ. На працягу наступных 15 гадоў займаў розныя пасады ў аддзяленні аховы. У пачатку 2015 года назначаны старэйшым інспектарам групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы Карэліцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС РБ. З сярэдзіны снежня 2017 года па 2 красавіка бягучага года выконваў абавязкі начальніка аддзялення аховы.
Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” ІІІ ступені, “90 год міліцыі Беларусі”, “90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.
М. У. Свірыд выдатна разумее, якія задачы сёння стаяць перад Карэліцкім аддзяленнем Дэпартамента аховы МУС РБ.
– Надзейнасць, бяспека, прафесіяналізм – вось тыя словы, якія характарызуюць работу супрацоўнікаў нашага аддзялення, – адзначыў Максім Уладзіміравіч. – Мы і надалей будзем рабіць усё неабходнае, каб забяспечыць правапарадак, асабістую і маёмасную бяспеку жыхароў раёна.
Аксана ЯНУШ.
Фота аўтара.