Пасадзі сваё дрэва
Пад такой назвай з 14 па 21 красавіка ў рэспубліцы пройдзе тыдзень лесу.
У адзінаццаты раз яго арганізатарам выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Сёлета акцыя прысвячаецца Году малой радзімы, а таксама будзе накіравана на аднаўленне пашкоджаных лясоў, асабліва тых, якія пацярпелі ў мінулым годзе ад караеда.
Актыўна папрацаваць на працягу тыдня лесу Пастаўскі лясгас запрашае і жыхароў нашага раёна. Занятак знойдзецца кожнаму. Акрамя пасадкі лесу, можна заняцца ўборкай прыдарожных палос, навесці парадак у месцах адпачынку.
Па ўсіх пытаннях трэба звяртацца ў Пастаўскі лясгас (тэл. 4-19-33), лясніцтвы па месцы жыхарства. Спецыялісты вызначаць месца работы, забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.
Анна АНІШКЕВІЧ