Месячник по наведению порядка в Шумилинском районе открыли предприятия и организации райцентра
Час прыбрацца ў гарадах і вёсках
З наступленнем цёплага надвор’я надышоў час прыбрацца ў нашых гарадах і вёсках, зрабіць іх чыстымі, прыгожымі, утульнымі для жыцця. Адкрылі месячнік па навядзенні парадку ў мінулую пятніцу работнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра.
Усе актыўна ўключыліся ў навядзенне чысціні. Работнікі офісаў змянілі ручкі і камп’ютарныя клавіятуры на граблі, мяцёлкі, шуфлі і квачы і высыпалі на вуліцы Шуміліна. Пабелка дрэў, уборка пяску з тратуараў і праезнай часткі вуліц, выграбанне газонаў – кожнаму знайшлася справа. Работнікі ДРБУ-204 і УП ЖКГ лапілі ямкі на дарожным палатне вуліц, прыбіралі абочыны дарог. Неўзабаве пачнецца пасадка дрэў і кустоў. Вясной работы хапае.
Да навядзення парадку падключыліся і гаспадары прыватных падворкаў, і жыхары шматпавярховых дамоў. А хто яшчэ не прыступіў да гэтай справы, трэба пачынаць, не адкладваючы надоўга навядзенне чысціні на тэрыторыях каля дамоў. Калі неабходна – паправіць агароджу, якая пахілілася, падфарбаваць фасады і лавачкі. Наогул, агледзіць усё гаспадарскім вокам і прыкласці рукі. Калі прыгожа каля кожнага дома, то прыгожа і ў горадзе, і ў вёсцы ў цэлым.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.