Педагоги Обольской СШ думают о проектной компетенции учеников

Источник материала:  
10.04.2018 — Разное

Педагоги Обольской СШ думают о проектной компетенции учениковУ пошуку эфектыўных падыходаў да навучання

Глабальныя змены  ў інфармацыйнай, камунікацыйнай, прафесійнай і іншых сферах сучаснага грамадства патрабуюць ад чалавека новых якасцяў і, адпаведна, адэкватнай рэакцыі з боку адукацыйнай сістэмы, бо менавіта ў школе закладваюцца асновы развіцця думаючай, самастойнай асобы, прадугледжваецца дасягненне вучэбных і выхаваўчых задач.
Педагогі Обальскай СШ знаходзяцца ў пастаянным пошуку эфектыўных падыходаў да адукацыі. Вось і нядаўна ў школе прайшоў педагагічны савет “Праектная кампетэнцыя вучняў і педагогаў у адукацыйным працэсе”.
Праектная кампетэнцыя – гэта здольнасць і імкненне мяняць асяроддзе вакол сябе максімальна эфектыўнымі спосабамі, зыходзячы з вобразу жаданага будучага.
Сёння метад праектаў з’яўляецца адным з папулярнейшых у свеце, бо дазваляе рацыянальна спалучаць тэарэтычныя веды і іх практычнае прымяненне для вырашэння канкрэтных праблем у сумеснай дзейнасці. У ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Італіі, Бразіліі, Ізраілі і многіх іншых краінах ідэі гуманістычнага падыходу да адукацыі Дж. Дзьюі, яго метад праектаў знайшлі шырокае распаўсюджанне і набылі вялікую папулярнасць. “Усё, што я спазнаю, я ведаю, для чаго мне трэба, дзе і як я магу гэтыя веды прымяніць”,  – вось асноўны тэзіс сучаснага разумення метаду праектаў.
На этапе падрыхтоўкі да педсавета быў праведзены метадычны семінар, і на працягу 3 чвэрці праходзіла рэалізацыя наступных праектаў: стварэнне даследчай работы, падрыхтоўка і правядзенне адкрытага мерапрыемства “Масленіца. Дараваная нядзеля”, падрыхтоўка і правядзенне адкрытага ўрока “Параўнанне галосных і зычных”, распрацоўка эмблемы Дня навук, работа са здольнымі вучнямі, прафарыентацыя з дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, фестываль міжкультурных камунікацый. Педсавет прайшоў у форме справаздачы аб выніках арганізаванай праектнай дзейнасці. Педагогі падзяліліся сваімі ўражаннямі і адкрыццямі, расказалі пра знаходкі і вынікі, пра планы на будучае ў галіне арганізацыі праектнай дзейнасці.
Педагогі школы салідарныя ў меркаванні, што асноўная мэта і перавагі дадзенага метаду – ва ўцягненні вучняў у дзейнасць, развіццё іх самастойнасці, уменне планаваць і “дайсці” да выніку.
Вядома, метад праектаў патрабуе змянення пазіцыі настаўніка. З носьбіта гатовых ведаў ён пераўтвараецца ў арганізатара пазнавальнай дзейнасці сваіх вучняў. І мы спадзяемся, што праектная дзейнасць “прыжывецца” ў нас у школе не толькі ў рамках праектна-даследчай работы, але і пры арганізацыі ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці, маштабных класных і агульнашкольных мерапрыемстваў.
Таццяна МАМЫКА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Обальскай СШ.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.

←Пьяница избил 89-летнюю пенсионерку из-за 10 рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика