У Пінску п’яная кіроўца, каб пазбегнуць адказнасці, схлусіла, што яна цяжарная

Источник материала:  
10.04.2018 09:42 — Разное
У Пінску п’яная кіроўца, каб пазбегнуць адказнасці, схлусіла, што яна цяжарная
Фота: gaibrest.by

У Пінску п’яная кіроўца, каб пазбегнуць адказнасці, схлусіла, што яна цяжарная. Здарэнне адбылося ўначы 7 красавіка. Супрацоўнікі ДАІ спынілі Mercedes, якім кіравала 23-гадовая мясцовая жыхарка. Даішнікі западозрылі, што яна знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення і гэта пацвердзіла медасведчанне (1,5 праміле).

Каб пазбегнуць пакарання, жанчына сцвярджала, што знаходзіцца на 4-м месяцы цяжарнасці і прасіла супрацоўнікаў ДАІ адпусціць яе дахаты. Аднак яе словы пра цяжарнасць не пацвердзіліся. Справа скончылася сур’ёзным пакараннем. Жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, яе аштрафавалі (на 1249,5 рубля), а таксама пазбавілі права на кіраванне транспартным сродкам на тры гады, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

←Российский актер Саша Петров приедет в Минск с драматическим шоу #ЗАНОВОРОДИТЬСЯ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика