Грамадства

Источник материала:  
10.04.2018 — Разное

СЦІРАЦЬ БАР’ЕРЫ

У Стоўбцах прайшла чарговая рабочая сустрэча, прысвечаная праблемам людзей з інваліднасцю. Яе галоўная тэма – падрыхтоўка дакумента, які дапаможа ў ажыццяўленні палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Гэта ўжо трэцяя сесія стратэгічнага планавання, якая праходзіць у Стоўбцах па ініцыятыве офіса па правах людзей з інваліднасцю з удзелам прадстаўнікоў тэрытарыяльнага цэнтра, грамадскіх арганізацый, а таксама людзей з інваліднасцю. Мадэратарамі гэтай сустрэчы сталі эксперты з Польшчы.

Нагадаем, што на працягу апошніх двух гадоў на тэрыторыі гарадоў Столін, Шчучын, Бабруйск, Валожын (а з нядаўняга часу далучыліся і Стоўбцы) праходзіць кампанія «Павестка-50″. Яна арыентавана на садзейнічанне рэалізацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю з дапамогай мясцовых павестак. У рамках гэтай кампаніі ў названых гарадах праходзяць круглыя сталы, навучальныя семінары па тэматыцы інваліднасці і мясцовага самакіравання.    

Сваімі поглядамі адносна гэтага праекта мы папрасілі падзяліцца адну з пастаянных удзельніц сустрэч, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Святлану Блашко:

– На даны момант мы займаемся тым, што «адсарціроўваем» праблемы людзей з інваліднасцю і спрабуем выпрацаваць свой міні-праект, які зможам рэалізаваць з дапамогай «Павесткі-50″. Часу ў нас няшмат – ужо ў гэтым месяцы павінны падаць заяўку на грант, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Мяркуем, што заяўка будзе зыходзіць ад раённай арганізацыі інвалідаў. Спадзяёмся выйграць грант і, згодна з умовамі, у ліпені – снежні бягучага года рэалізоўваць свой міні-праект.

– Святлана Зянонаўна, папярэдне можна патлумачыць, якія мэты будзе прадугледжваць міні-праект, над якім вы разам працуеце?

– Яго мэты будуць хутчэй за ўсё звязаны з інфармаваннем насельніцтва. Рэч у тым, што наш менталітэт у плане адносін да людзей з інваліднасцю пакуль не ідзе далей за безбар’ернае асяроддзе, стварэнне для гэтых людзей доступу да жыццёва важных аб’ектаў. Прынцыпова іншы погляд культывуе Канвенцыя – гэта ўспрыманне чалавека з інваліднасцю як раўнапраўнага члена грамадства, які ўключаны ва ўсе сферы жыцця, а разуменне яго інваліднасці знаходзіцца ў плоскасці захавання правоў чалавека. І гэтая розніца ва ўспрыманні насамрэч з’яўляецца нашым асноўным бар’ерам. Свой светапогляд мы паступова змяняем дзякуючы магчымасці кантактаў з такімі трэнерамі, якія да нас прыехалі. Надзвычай важна рухаць гэтыя перамены далей у соцыум, грамадства.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

НА КАРЫСЦЬ ГРАМАДЗЯНАМ

У раённай арганізацыі інвалідаў па зроку прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Удзел у ёй узяў і памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Новік.

Прадстаўнікі гэтых арганізацый наведваюць Стаўбцоўшчыну не ўпершыню, таму ўзнікла патрэба ў больш цесным супрацоўніцтве, рэалізацыі ініцыятыў, якія маглі б палепшыць становішча людзей, пашырыць поле інклюзіўнай дзейнасці. У першую чаргу ініцыятывы арыентаваны на асоб з Данецкай і Луганскай абласцей, якія знаходзяцца ў Беларусі, але, паколькі гэтыя людзі жывуць побач з намі, то карысць можа быць і для мясцовай супольнасці. Сярод праектаў, якія прапануе агенцтва ААН па справах бежанцаў, – моўнае навучанне, паляпшэнне інфраструктуры пражывання, садзейнічанне ў працаўладкаванні, гуманітарная і іншая дапамога. Апошнія кантакты з грамадзянамі Украіны, якія знаходзяцца на Стаўбцоўшчыне, засведчылі, што сярод іх нямала людзей з інваліднасцю, у тым ліку чацвёра – інваліды па зроку.    

Пра асноўныя напрамкі дзейнасці раённай арганізацыі інвалідаў па зроку праінфармаваў яе старшыня Аляксандр Клімаш. Раённая арганізацыя бярэ ўдзел у мерапрыемствах па рэабілітацыі людзей невідушчых і са слабым зрокам, якія рэалізуюцца на дзяржаўным узроўні, садзейнічае іх адаптацыі шляхам прадастаўлення гукавых кніг і навучання шрыфту Брайля, забеспячэнню танометрамі і гадзіннікамі, якія гавораць, кіямі і іншымі тэхнічнымі сродкамі, па магчымасці далучае людзей з інваліднасцю да культурна-масавага жыцця раёна. Апошнім часам па заяўленчым прынцыпе арганізавана пры падтрымцы валанцёраў БРСМ суправаджэнне інвалідаў па зроку І і ІІ груп па раённай паліклініцы, у горадзе.  

Раённая арганізацыя працуе на грамадскіх пачатках, таму не адмаўляецца ад любой дапамогі. Летась аказала матэрыяльную дапамогу членам арганізацыі дэпутат парламента Алена Анісім. Яе памочнік Мікалай Новік, кваліфікаваны юрыст, дапамагае юрыдычнымі кансультацыямі і абаронай. Як засведчыў дыялог, са сваімі пытаннямі да дэпутата звяртаюцца ў тым ліку і бежанцы з Украіны. Прычым, пытанні ў іх узнікаюць не толькі адносна выплат пенсій ці дапамог. Як у кожнага з нас, у іх бываюць розныя жыццёвыя сітуацыі, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння. У сувязі з гэтым была акрэслена адна з праблем дзяржаўнага маштабу – неабходнасць з’яўлення ў нашай краіне сацыяльных адвакатаў, якія б бясплатна абаранялі інтарэсы малаабароненых катэгорый грамадзян.      

Прадстаўнікі агенцтва ААН па справах бежанцаў прапанавалі раённай арганізацыі інвалідаў па зроку далучыцца да праекта па стварэнні ў раёне двух-пяці новых рабочых месцаў з пераважным правам прыёму на работу бежанцаў з Украіны і інвалідаў па зроку. Гэта можа быць невялікая вытворчасць на базе аднаго з прадпрыемстваў, звязаная з пашывам адзення, выпускам тавараў бытавога прызначэння і т. п. (прыкладам можа служыць сталічнае прадпрыемства «Святлопрыбор», дзе інваліды па зроку вырабляюць разеткі і іншую нескладаную электратэхнічную прадукцыю). Міжнародная арганізацыя гатова прафінансаваць набыццё для гэтай вытворчасці абсталявання, якое потым застаецца ва ўласнасці прадпрыемства, якое пайшло насустрач бежанцам і інвалідам.

Вынікі сустрэчы падводзіць рана, але галоўнае – у абодвух бакоў ёсць жаданне дзейнічаць і дапамагаць тым, каму патрэбна дапамога.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

СУМЕСНА – ДЛЯ «ЗДАРОВАГА ПАСЁЛКА»

У Налібацкім сельвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Аляксандра Пілінкевіча адбылося пасяджэнне, на якое былі запрошаны прадстаўнікі структур усіх сфер, прадпрыемстваў, арганізацый, што ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі сельсавета. Да кіраўнікоў былі данесены задачы па ажыццяўленні праекта «Здаровы пасёлак» у рамках еўрапейскай праграмы. План мерапрыемстваў зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам.

Для кожнай арганізацыі Налібацкага краю ў гэтай праграме вызначаны свае канкрэтныя кірункі работы па наладжванні здаровага мікраклімату ў пасёлку і яго наваколлі. Кожная арганізацыя атрымала праграму дзеянняў, перыядычна будуць праводзіцца нарады, на якіх будзе заслухоўвацца ход выканання праграмы.

У рамках праграмы «Здаровы пасёлак» у Налібаках ужо прайшло нямала цікавых адметных мерапрыемстваў, якія дазволілі сабрацца мясцовым жыхарам, памерацца сіламі, разам адпачыць, парадавацца адзін за аднаго.

Пр

←Кто и сколько платит за проезд по дорогам на легковушке? Пример европейских стран (15 фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика