Кобрынец, уцякаючы ад пагоні, пратараніў аўтамабіль ДАІ

Источник материала:  
09.04.2018 16:04 — Разное
Кобрынец, уцякаючы ад пагоні, пратараніў аўтамабіль ДАІ
Кадр з відэа

Службовая машына ДАІ і яшчэ два аўтамабілі пацярпелі падчас пагоні інспектараў за парушальнікам. Інцыдэнт адбыўся 8 красавіка ў Кобрыне, паведамляе gaibrest.by.

Падчас дзяжурства каля 19.30 даішнікі на вуліцы Дзяржынскага звярнулі ўвагу на "Аўдзі", якае ехала насустрач іх экіпажу. Пабачыўшы аўто ДАІ, кіроўца рэзка змяніў напрамак руху. На скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Пушкінскай уцякач груба парушыў Правілы дарожнага руху — абагнаў аўтобус на пешаходным пераходзе, а потым паспрабаваў уцячы дварамі.

Калі машына ДАІ параўнялася з парушальнікам, той мэтанакіравана стукнуў па правым баку службовага аўтамабіля. Экіпаж ДАІ спыніўся, інспектар паспрабаваў затрымаць мужчыну, але той пры руху заднім ходам "пракаціў" інспектара і пашкодзіў яшчэ два аўто, якія стаялі на двары. Пасля гэтага ўцякач наехаў на жалезабетонную агароджу. Інспектарам усё ж удалося затрымаць кіроўцу. Яму прапанавалі прайсці агляд, але мужчына адмовіўся.

Выявілася, што гэта 31-гадовы мясцовы жыхар. На яго склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. 

Дарэчы, 10 красавіка кіроўцу спраўляе свой дзень нараджэння — 32 гады. Але адзначаць свята ён будзе ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе чакае судовага пасяджэння.

←«Штурм» готовится к бою

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика