Неделя духовной культуры проходит на Бешенковиччине с 9 по 14 апреля
Сёння ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося яго адкрыццё. Працавала царкоўная лаўка і выстава творчых работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН "Светлага Вялікадня". У Бешанковіцкай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася выстава дзіцячай творчасці "Божы свет вачыма дзяцей".
Сёння ў РЦК адбудзецца фальклорнае свята "Чароўнае яйка", а ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі пройдзе майстар-клас "Дэкарыраванне велікоднага яйка ў тэхніцы "дэкупаж". 12 красавіка ў 13 гадзін у раённай дзіцячай бібліятэцы запланавана гадзіна праваслаўнага чытання "Душа мая, радуйся і спявай", у 14 гадзін агляд літаратуры "Патаемны свет праваслаўя" чакае старшакласнікаў у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
А 13 красавіка з 9 да 18 гадзін супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея запрашаюць землякоў на выставу ікон "Вясновае абуджэнне душы" і віртуальную экскурсію па святынях бешанковіцкай зямлі. 14 красавіка ў 10 гадзін сакрэтамі вырабу велікоднага сувеніра ў тэхніцы "лапікавая пластыка" з жыхарамі раёна падзеляцца майстры раённага Дома рамёстваў.