Ваенкаматам – 100 гадоў

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное

Ваенкаматам – 100 гадоў
8 красавіка ваенным камiсарыятам спаўняецца сто гадоў.

Выхаванне годных абаронцаў Айчыны – справа адказная. Яна не абмяжоўваецца школьнымі заняткамі. Значная роля ў фарміраванні прызыўніка даўно і моцна замацавана за ваенкаматам. Таму нядзіўна, што работнікі ваеннага камісарыяту Хойніцкага і Брагінскага раёнаў бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах ваенна-патрыятычнай накіраванасці.
Часта ваенны камісарыят асацыіруецца толькі з прызывам на ваенную службу. Дарэчы, у лютым-сакавіку каля 50 прызыўнікоў нашага раёна праходзілі камісію на базе ваенкамата, у тым ліку абследаваліся ў медыкаў, спецыяльна запрошаных для вызначэння годнасці для вайсковай службы.
Улiк ваеннаабавязаных і тэхнікі, афармленне розных вайсковых дакументаў, праца з вайсковымі часткамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна, органамі мясцовай улады, прызыў ваеннаабавязаных на ваенныя зборы, дапамога грамадзянам, звольненым з ваеннай службы, i членам iх сем'яў у вырашэнні пытанняў пенсіённага забеспячэння, бытавых праблем – вось далёка не поўны пералік абавязкаў супрацоўнікаў ваенкамата.
За час сваёй дзейнасці ў нашым раёне з 1945 па 2018 гады камісарыят узначальвалі сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы і свайго прызвання – быць гатовым да абароны роднай зямлі і яе людзей. Іх імёны на асобным стэндзе ў ваенкамаце.
Добрая навіна: у гонар 100-годдзя з дня стварэння ваенных камісарыятаў ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўдастоены юбілейных медалёў.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

←Разводить понтон на Припяти для прохождения судов будут в часы наименьшей интенсивности движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика