На кожнай вуліцы – свой упаўнаважаны

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное

На кожнай вуліцы – свой упаўнаважаны
У канцы сакавіка – пачатку красавіка ў Хойніках праводзіліся сходы грамадзян па выбранню ўпаўнаважаных па вуліцах і дваравых тэрыторыях.

Для гэтага загадзя папярэдзілі гараджан аб месцы і даце правядзення сходу, замацавалі адказных работнікаў райвыканкама і камунальнай службы, на сходзе прысутнічалі дэпутаты па адпаведнай выбарчай акрузе.
Упаўнаважаныя будуць спрыяць вырашэнню пытанняў чысціні, акультурвання тэрыторый, мноства іншых праблем, якія хвалююць жыхароў. Яны – звяно паміж мясцовай уладай і насельніцтвам.
У ходзе галасавання жыхароў выбраны 51 упаўнаважаны.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

←Разводить понтон на Припяти для прохождения судов будут в часы наименьшей интенсивности движения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика