Калі тавар загрувашчвае выхад

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное

У якой ступені бяспечныя паходы ў магазіны сеткі «Еўраопт» ТАА «Еўраторг» і гандлёвы цэнтр «Арманда» праверылі выратавальнікі раёна.

Прыняць усе неабходныя для бяспекі наведвальнікаў меры павінны кіраўнікі (уладальнікі, уласнікі) аб’ектаў, прычым не толькі аб’ектаў гандлю.

У ходзе праверак выяўлена, што ў магазіне № 563 «Еўраопт» на першым паверсе дапускаецца загрувашчванне таварам эвакуацыйнага калідора і тамбура, якое зменшыла мінімальную эвакуацыйную шырыню, а ў калідоры першага паверха і памяшканні паблізу пагрузачна-разгрузачнай рампы на момант праверкі знаходзіліся няспраўныя вогнетушыцелі.

У магазіне № 272 «Еўраопт» дзверы на шляху эвакуацыі (дзверы з гандлёвай залы на запасную лесвічную клетку) не забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа. Дапускаецца складзіраванне гаручых матэрыялаў (кардонныя каробкі) на халадзільных камерах. Захоўванне гаручых матэрыялаў (драўляных паддонаў, кардонных каробак) дапускаецца ў супрацьпажарным разрыве паміж будынкам магазіна і пабудовамі. З дваіх супрацьпажарных дзвярэй памяшканняў складоў зняты прылады, якія забяспечваюць іх самазакрыванне.

У гандлёвым цэнтры «Арманда» ў цокальным паверсе прыступкі, якія размешчаны ля знешняга эвакуацыйнага выхаду, не адрозніваюцца па колеры і кантраснасці ад іншых канструкцый падлогі. На планах эвакуацыі не адзначаны месцы размяшчэння вогнетушыцеляў. На сценах цэнтральнай лесвічнай клеткі размешчаны рэкламныя банары, якія выкананы з гаручых матэрыялаў з невядомымі паказчыкамі пажарнай небяспекі. Замок на эвакуацыйных дзвярах на цэнтральнай лесвічнай клетцы не забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа. Пад лесвічным маршам запасной эвакуацыйнай лесвічнай клеткі складзіраваліся гаручыя матэрыялы. Дзверы запасной лесвічнай клеткі, якія вядуць у калідоры, не адносяцца да дыманепранікальных.

Прыемны той факт, што кіраўнікі гэтых аб’ектаў з належнай адказнасцю падышлі да праверак і адразу ж прыступілі да ліквідацыі выяўленых недахопаў, у большасці выпадкаў для гэтага не патрабуюцца вялікія матэрыяльныя сродкі.

Акрамя таго, на правераных аб’ектах праведзены адпрацоўкі планаў эвакуацыі і гутаркі з персаналам па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі на працоўным месцы.

Работа па бяспецы аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей працягваецца.

Валерый ІЛЮШЫН, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

←«Желающих больше, чем мест на станции». Как готовят кадры для Островца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика