Паўдзельнічаем!

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное

ПАСАДЗІ ДРЭЎЦА

З 14 па 21 красавіка на Стаўбцоўшчыне пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу – 2018″. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Сёлета веснавая акцыя прысвечана аднаўленню лясоў, якія былі пашкоджаны ў выніку масавага распаўсюджання насякомых-шкоднікаў. Стаўбцоўскі лясгас намеціў фронт работ практычна ва ўсіх дзевяці лясніцтвах і гатовы забяспечыць пасадачным матэрыялам і інвентаром для работы (кантактныя тэл. 4-28-41, 7-42-43). На Стаўбцоўшчыне плануецца пасадзіць малады лес на 90 гектарах. Работнікі лясгаса будуць працаваць і ў Старобінскім, Любанскім лясгасах, дзе летась аказвалі калегам дапамогу і дзе неабходна пасадзіць лес прыкладна на 100 гектарах вызваленых плошчаў.

 

З УДЗЕЛАМ ГРАМАДСКАСЦІ

З 2-га па 20 красавіка на тэрыторыі раёна аб’яўлена пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».

Мэта акцыі – зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правіл пажарнай бяспекі ў жылых пабудовах, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення, а таксама павышэнне інфармаванасці грамадзян адносна магчымасцяў дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг, накіраваных на іх бяспеку. Удзел у ёй прымаюць усе зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі. Запрашаюцца прыняць удзел у акцыі і ўсе грамадзяне. У сваіх домаўладаннях і кватэрах неабходна праверыць працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўстанавіць іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, варта звярнуць увагу на ацяпляльнае абсталяванне ў доме, спраўнасць электраправодкі.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на гаспадароў.

Пр

←"Детский сад стоит 1000 долларов в месяц". Рассказ женщины, переехавшей в Сиэтл

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика