Пад Ружанамі байкер урэзаўся ў грузавік і загінуў
07.04.2018 15:42
—
Разное

Фота: ДАІ
У Пружанскім раёне ў дарожнай аварыі загінуў байкер. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, аварыя здарылася 6 красавіка каля 17.50 на аўтадарозе Р-44, недалёка ад гарадскога пасёлка Ружаны.
31-гадовы жыхар Гродна кіраваў матацыклам “Ямаха” і пайшоў на абгон “уазіка”. Выехаўшы на сустрэчную, байкер сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які рухаўся насустрач.
Матацыкліст загінуў на месцы, яго 28-гадовая пасажырка, таксама з Гродна, атрымала цяжкія траўмы і была дастаўленая ў рэанімацыю Пружанскай раённай лякарні.
Па факцэ ДТЗ праводзіцца праверка.