Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Источник материала:  
07.04.2018 — Разное

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)
Адразу тры сельскія сходы адбыліся ўчора ў вёсках Беліцкага сельсавета – Вангах, Панямонцах і Буцілах. На сустрэчу з мясцовымі жыхарамі прыехалі прадстаўнікі мясцовай сельскай улады, а таксама кіраўнікі і спецыялісты раённага аддзела па надзвычайных справах і аддзела ўнутраных спраў, сферы медыцыны і нават культуры. Так-так, адметнай ізюмінкай сёлетніх сельскіх сходаў на тэрыторыі Лідчыны стаў удзел у іх аддзела нестацыянарнага абслугоўвання цэнтра культуры і народнай творчасці, а ў дадзеным выпадку – артыстаў аддзела рамёстваў.

Калі за некалькі хвілін да пачатку аднаго з учарашніх сходаў спецыялісты раённых службаў паспрачаліся, дзе лепей жыць, у горадзе ці на вёсцы, большасць “за” прагучала ў адрас вёскі. Нават пры ўсім скептыцызме, вёска атрымала б яшчэ адно “за”, калі праз прызму сельскага сходу зірнуць на жыццё ў ёй знутры. Уявіце: сёння нават аддаленыя вёскі не назавеш закінутымі або забытымі. Адна за адной на вясковай вуліцы праязджаюць гандлёвыя машыны: аўталаўкі райспажыўсаюза, прыватныя прадпрымальнікі, што прадаюць адзенне, насенне, тавары шырокага ўжытку. Шчыруюць сацыяльныя работнікі. Раз-пораз прыязджаюць з камісіямі або асабіста фельчар, ўчастковы інспектар, пажарны інспектар, старшыня сельсавета. Мясцовыя ўлады самі ідуць да састарэлых жыхароў, выпытваюць іх клопаты і турботы. Нарэшце, апошнім часам укаранілася і дае добры вынік такая форма як сельскі сход, што дазваляе людзям сабрацца разам, узняць, абмеркаваць важныя пытанні і проста праявіць актыўную грамадскую пазіцыю.

…У вёску Панямонцы карэспандэнт “Лідскай газеты” завітаў да пачатку сходу. На лаўцы каля суседняга з былой школай (дзе меўся адбыцца сход) домам застаў пажылую бабулю, якая перабірала пакецікі з толькі што набытым насеннем. Мы з ёй загаварылі… Пра вясну, вёску, сход, клопаты-праблемы-турботы…

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

– А якія ў нас могуць быць праблемы?.. Пенсію атрымоўваем, аўталаўка прывозіць усё, што душа жадае… Здароўя толькі няма. Ды хіба нам яго хто дасць? – не хаваючы, дзялілася жанчына. – Няма ў нас ніякіх нараканняў. Старшыня сельсавета працуе нядаўна, але дрэннага пра яго нічога не скажу. А вось добрае – так. Дарогу у нас гэтай зімой кожны раз чысціў. Ледзь толькі сняжок нападае – ужо дарога і пачышчана. За гэта вялікі дзякуй.

Калі на сход пацягнуліся першыя пажылыя жыхары, першае ж пытанне прагучала яшчэ з парога – да ўчастковага, Аляксандра Валынца: “Ледзь прыйшлі да вас, з-за сабак – чацвёра запынілі дарогу…”

Нарад ці ў гэтай вёсцы яны беспрызорныя, хутчэй чыесьці. “Высветлім, – запэўніў Аляксандр Мікалаевіч. – Гаспадара выклічам на гутарку”.

Крымінагеннасць у ваколіцах Панямонцаў, дзякуй Богу, на нулі. Пажарабяспечная сітуацыя пакуль таксама спакойная. Хаця, не варта заракацца. Бо ідзе вясна. Па дарозе ў Панямонцы, у адной з вёсак Беліцкага сельсавета, кінуліся ў вочы палы травы. Аб гэтым і не толькі прыехалі пагаварыць з вясковымі жыхарамі начальнік Лідскага РАНС Дзмітрый Бяляўскі і інспектар сектара прапаганды Вадзім Бартэль. У гэтыя дні на Лідчыне праходзіць прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”. Кіраўнік і спецыялісты аддзела па надзвычайных справах, як можна ўпэўніцца, імкнуцца дайсці да кожнага, каб папярэдзіць, бо жыццё ж самае каштоўнае, яго не вернеш.

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

На сход прыехала фельчар Пескаўскага Фапа Юлія Ярмантовіч. Яна не толькі пацікавілася станам здароўя і адчуваннем пажылых людзей, але і, ведаючы, іх асноўныя захворванні, прывезла з сабою лекі, можа, у кагосьці скончыліся і хтосьці пажадае набыць.

Перад прысутнымі выступіў старшыня Беліцкага сельсавета Сяргей Кулеш. Але сапраўдным упрыгажэннем схода стала канцэртная праграма “Вялікдзень” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Артысты спявалі велікодныя песні. Паміж выступаючымі і гледачамі нават адбыўся дыялог. “А “Вялік святы” ці ведаеце?” – прагучала з першага глядацкага раду. Гэтай песні ў рэпертуары артыстаў не было. Але тым самым з’явілася добрая нагода прыехаць да панямонскіх бабуль яшчэ, каб самім паслухаць і павучыца ў іх, ды не толькі спяваць, але і танчыць. А пакуль артысты не шкадавалі свайго таленту і задору, а гледачы – удзячнасці, дружных, моцных апладысментаў.

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

Пытанні, адказы і добры настрой: як праходзяць сельскія сходы на Лідчыне (фота)

– Наш аддзел нестацыянарнага абслугоўвання (або аўтаклуб) арганізоўвае па некалькі выязных канцэртаў на месяц, і ўсе яны ўспрымацюцца вясковымі гледачамі вельмі ўдзячна, – адзначыў карэспандэнту загадчык аддзела Юрый Матуйза. – У некаторых вёсках, напрыклад, у Буцілах, мы выступаем ужо другі раз. Нас там чакаюць і прымаюць асабліва шчыра.

У Вангах на сход сабраліся дванаццаць чалавек. Вяскоўцаў хвалявала адно агульнае надзённае пытанне – водазабеспячэнне, а дакладней яго адсутнасць. Як высветлілася, водапровад знаходзіцца на балансе КСУП “Пескаўцы-Агра”. Чаму ён не працуе, літаральна сёння паабяцаў высветліць і заняцца выпраўленнем сітуацыі старшыня сельсавета Сяргей Кулеш. Ну а пакуль выдатны настрой вяскоўцам забяспечылі артысты, якія не толькі спявалі, але і ладзілі цікавую гульнёвую праграму.

←Около 40 новых лекарств выпустят до конца 2020 года по госпрограмме развития фармпромышленности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика