Падраздзяленні РАНС правялі вучэнні ў Петрыкаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі
06.04.2018
—
Разное
У цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра ўмоўнае ўзгаранне ў памяшканнях раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, што знаходзіцца ў па вуліцы Валадарскага ў Петрыкаве.
Неадкладна да месца здарэння выехалі пажарныя падраздзяленні. Да прыбыцця выратавальнікаў, працаўнікі санстанцыі эвакуяваліся. Па тактычнай задуме, з прычыны кароткага замыкання электраправодкі адбылося загаранне ў кабінеце лабараторыі.
Памяшканне кабінета было ахоплена агнём, патрабавалася эвакуацыя пацярпелага. Звяном газадымаахоўнай службы пацярпелы быў выратаваны, а пажар – ліквідаваны.
Валянціна ЯХНО.
Фота РАНС.