Напярэдадні аднаго з самых значных хрысціянскіх свят Вялікадня Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае ўсіх жадаючых у суботу 7 красавіка а 14.00 прыняць удзел у майстар-класе “Велікодная пісанка” і падрыхтаваць важнейшы атрыбут гэтага свята – рапісаныя велікодныя яйкі.
Традыцыя дэкаравання яек на Беларусі была і застаецца надзвычай распаўсюджанай. Сучасная масавая вытворчасць прапануе штучныя фарбавальнікі, гатовыя, пазбаўленыя мастацкай вобразнасці і густу налепкі, трафарэты. У мінулым жа стагоддзі беларусы карысталіся ўласнай фантазіяй. Талент, пераемнасць мясцовых традыцый і вынаходніцтва дазвалялі нашым прадзедам і прабабулям ствараць сапраўдныя творы мастацтва, з дасканалым мініяцюрным роспісам і прыгожым спалучэннем колераў.
Удзельнікі навучацца дэкарыраванню яек у традыцыйнай беларускай тэхніцы роспісу воскам, а таксама даведаюцца шмат цікавага пра сімволіку народнага мастацкага роспісу.
Майстар-клас правядзе майстар па роспісу Вольга Івановіч. Жадаючым прыняць удзел трэба мець з сабой 1 або некалькі звараныя ўкрутую яйкі і воск.
Уваход вальны.
Запрашаем!
Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў