Незвычайны санітар

Источник материала:  
05.04.2018 — Разное

У канцы вёскі лес ды кустоўе падступаюць да агародаў ушчыльную. Вяскоўцы, што жывуць тут, без здзіўлення глядзяць на дзікіх жывёл і птушак, якія часам вынырваюць з лесу. Для людзей  нічога асаблівага няма.  Хто можа падняць ружжо тут, у вёсцы?

Самому неяк давялося назіраць за вавёркай.  Тая агле-дзела елку, шмыгнула ўверх, адарвала сабе лепшую шышку і грызе, толькі шматкі ляцяць долу.  Калі наблізіўся, не ўцякала, хоць сядзела нізка на галіне, сярдзіта цокала, падавала гукі. Няйначай гаварыла: “Не перашкаджай харчавацца, бачыш, я галодная”.

Незвычайны санітар

Вясной у час шлюбных гульняў цецерукі, а часам і курапаткі, з’яўляюцца ў агародах. А дробнае птаства вядзе сябе надта нахабна: курам не дае пад’есці.

Трапіў адзін раз да знаёмага вяскоўца, які нешта рабіў у дрывотні. У час гамонкі збоку за хлявом пачуў “барабанны пошчак”. Адразу падумаў, што гэта дзяцел шчыруе. Нярэдка ён з’яўляецца ля паселішчаў жыхароў, аглядвае гнілаватыя агароджы ці корпаецца ў садзе.

Уважліва прыгледзеўшыся, не паверыў сваім вачам. Нават пагукаў  мужчыну з дрывотні, каб паказаць птушку, якая выстуквала “марзянку”. Уладкаваўшыся на галіне каля самага ствала старой слівы, яна наравіста дзяўбла кару, штосьці там шукала.

Неўзабаве пераляцела на яблыню, дзе занялася  дзятлавой справай. Назіралі за ёй доўга, аж пакуль не адляцела на куст вінаграду. Абмяняўшыся ўражаннямі пра ўбачанае, прыйшлі да высновы, што нам пашанцавала. Рэдка гэткае бачыць даводзіцца. Справа ў тым, што перад намі ў агародзе быў не дзяцел. Працу ляснога санітара выконвала сойка. Калі б адразу не зацікавіўся стукам птушкі, мабыць, ніколі і не даведаўся, што сойка бывае “дзятлам”.

Уладзімір ПУГАЧ.

Фота з інтэрнэту.

←Лукашенко обсудил с сирийским министром двусторонние отношения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика