Ветэраны-педагогі ў страі

Источник материала:  
05.04.2018 — Разное

Ветэраны-педагогі ў страі

Стала добрай традыцыяй ветэранам педагагічнай працы горада збірацца разам напярэдадні розных святаў: Дня настаўніка, 8 сакавіка, 9 мая.

Чарговая сустрэча адбылася з нагоды Дня жанчын. Цёплая атмасфера, цудоўны настрой, танцы, спевы, конкурсы – так праходзіць кожнае наша мерапрыемства.

Гады бяруць сваё. І па стане здароўя не ўсе, хто ў свой час былі актыўнымі ўдзельнікамі сустрэч, сёння могуць прыйсці сюды. Мы памятаем і з павагай адносімся да Кацярыны Каротчыкавай, Клаўдзіі Будовіч, Клаўдзіі Туравец, Валянціны Міхеевай.

На сустрэчы  нас цёпла павіншавалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Тамара Басюк, ветэран педагагічнай працы Віктар Лазарчук. З цікавасцю мы слухалі расказ пра сённяшнія справы ветэрана педагагічнай працы, цяпер старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людмілы Петуховай. Ад яе нам быў падарункам торт.

Ішоў час сустрэчы. Глядзім адзін на аднаго і нібы не адчуваем пражытых гадоў. Мы, як і раней, маладыя, энергічныя, прыгожыя. Умеем радавацца жыццю. Мы заслухоўваліся спевамі Валянціны Белкавец, Валянціны Ланька, Кацярыны Ліцвін, Яўгеніі Рог, Валянціны Шпігановіч, Надзеі Міцкевіч і многіх іншых. Песні і танцы былі пад акампанемент Уладзіміра Бердніка. А ён для нас пастараўся!

За падтрымку ветэранскай арганізацыі педагогаў мы выказваем падзяку старшыні райкама прафсаюза Тамары Басюк.

Галіна МЯШКОВА,

старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы.

←Асвяціўся звонам аграгарадок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика