У Капыльскім раёне жанчына замовіла забойства сабакі
05.04.2018 14:17
—
Разное
Пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёламі.
У Капыльскім раёне ў вёсцы Лугавая двое мясцовых жыхароў павесілі суседскага сабаку. Забіць жывёлу ім прапанавала суседка — сабака неаднаразова палохаў яе гусей.
Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося 1 студзеня. Сабака належала дачцы адной з жыхарак вёскі. Адзін з забойцаў сабакі быў укушаны ім за руку. 30 сакавіка пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёламі.