Каб было спакойна і бяспечна

Источник материала:  
05.04.2018 — Разное

З мэтай папярэджання злачынстваў у сакавіку ажыццяўлялася аператыўна-прафілактычная «адпрацоўка» грамадскіх месцаў горада Свіслачы.

 

У рамках гэтага мерапрыемства працавалі восем груп. Наведваліся праблемныя сем’і, замежныя грамадзяне. Тры групы праводзілі маніторынг тэхнічнай умацаванасці падвальных памяшканняў, пад’ездаў шматкватэрных дамоў, асветленасці дваровых тэрыторый, месцаў масавага знаходжання грамадзян, вуліц. На кантролі арганізатараў мерапрыемства – забеспячэнне бяспекі дарожнага руху, выпуск транспартных сродкаў на лінію. Дзве групы адпрацоўвалі тэрыторыі школ, месцы масавага знаходжання людзей.


Наведаны 9 сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і 8 замежных грамадзян.


Як паведамілі ў аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, падчас адпрацоўкі дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў у г. Свіслачы з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у грамадскіх месцах, крадзяжоў супрацоўнікамі міліцыі сумесна з членамі добраахвотнай дружыны выяўлена 4 факты распіцця спіртных напояў непаўналетнімі. Групай па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ў арганізацыях і прадпрыемствах выяўлена 6 правапарушэнняў, да адміністратыўнай адказнасці прыцягнуты 4 пешахода.


Па выніках выяўленых парушэнняў у плане тэхнічнай умацаванасці падвальных і тэхнічных памяшканняў, пад’ездаў шматкватэрных жылых дамоў у РУП ЖКГ падрыхтавана прадстаўленне для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў.

 

 

Марына ЯНЮК.

←Огромная трещина образовалась в Африке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика