Рэдакцыя аб’яўляе конкурс, прысвечаны Году малой радзімы!

Источник материала:  
03.04.2018 — Разное

Рэдакцыя газеты «Святло Кастрычніка» аб’яўляе конкурс на лепшы матэрыял і фотаздымак пра малую радзіму, пра яе мінулае і тое, як і якімі клопатамі яна жыве сёння. Будзем рады, калі вы будзеце прысылаць свае допісы на наш паштовы або электронны адрас.

Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны на старонках газеты і нашым сайце, адзначаны прызамі.

 

Рэдакцыя аб’яўляе конкурс, прысвечаны Году малой радзімы!

Асаблівыя словы падзякі тым, хто дасылае на адрас рэдакцыі свае лісты, тэлефануе нам, каб падзяліцца радасцямі і праблемамі, выказвае свае прапановы. Нам вельмі прыемна зваротная сувязь з вамі.

У нашай краіне стала добрай традыцыяй кожны год прысвячаць пэўнай тэмес. Гэты год, як вядома, названы Годам малой радзімы. Для нас, жыхароў Мсціслаўшчыны, якая размяшчаецца ўдалечыні ад вялікіх гарадоў, гэта паняцце звужаецца да роднай вёскі, вуліцы або двара шматпавярхоўкі, улюбёнага месца адпачынку каля рэчкі ці ў лесе … Гэта нашы вытокі, самыя дарагія нашаму сэрцу мясціны, куды хочацца вярнуцца з вялікіх дарог.

На двары вось-вось запануе вясна. Давайце знойдзем час і магчымасці, каб зазірнуць туды, дзе прайшло наша дзяцінства, азірнуцца вакол, дзе жывём. Можа нават аб’яднацца з суседам, сябрам ці цэлай кампаніяй і навесці там парадак. І тады стары сад, пасаджаны калісьці бацькам, вясною парадуе пышным цвіценнем і ўвосень аддзячыць ураджаем.

І не забыцца, што набліжаецца Вялікдзень і Радаўніца, паклапаціцца пра могілкі сваіх продкаў…

Адрес редакции:
ул.Коммунарная,1
г. Мстиславль Могилевская обл.
Республика Беларусь, 213453

Эл. почта:
ms_reduction@mogilev.by

 (оригинал новости)
←Шутки и веселье продолжаются. Как отмечали День смеха люди с ограниченными возможностями из Сморгони и Островца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика