Разам супраць карупцыі

Источник материала:  
03.04.2018 — Разное
>

Разам супраць карупцыі

З мэтай растлумачэння заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй раённым аб’яднаннем прафсаюзаў быў арганізаваны семінар-вучоба.

На яго сабраліся старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Напачатку ўсіх прывітала старшыня раённага аб’яднання Іна Аляксееўна Далецкая і прадставіла гасцей — галоўнага прававога інспектара па працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяну Яўгеньеўну Яшчанка і намесніка пракурора Пастаўскага раёна Ігара Уладзіміравіча Ластоўскага.

— Карупцыя — адна з глабальных праблем сучаснасці, — гаварыў І. У. Ластоўскі. — Яна характэрна для абсалютнай большасці краін свету незалежна ад іх сацыяльна-эканамічнага развіцця і палітычнага ладу. Гэта крайне негатыўная сацыяльная з’ява, якая наносіць значны ўрон правам і законным інтарэсам грамадзян, зніжае аўтарытэт органаў улады, разбурае наладжаную сістэму кіравання. Таму надзвычай важнае значэнне маюць намаганні дзяржавы, накіраваныя на выкараненне карупцыі.

Сваё выступленне намеснік пракурора прысвяціў тым зменам у прававым механізме, якія прадугледжаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй». І. У. Ластоўскі растлумачыў, што гэта за з’ява, удакладніў, хто належыць да дзяржаўных службовых асоб і прыраўнаваных да іх, акцэнтаваў увагу на новым парадку дэкларавання даходаў і маёмасці службовымі асобамі, увядзенні інстытута грамадскага кантролю, абмежаваннях па сумеснай рабоце радні і іншых зменах. Назваў таксама меры барацьбы з карупцыяй, якія садзейнічаюць выяўленню гэтай негатыўнай з’явы, гарантыі, прадугледжаныя фізічным асобам, новыя падставы для звальнення дзяржаўных асоб.

Карупцыя — гэта не толькі хабар. Карупцыйныя схемы шматлікія і дасканала прапрацаваныя. Яны выяўляюцца ў розных сферах дзейнасці, мяняюцца ў залежнасці ад жыццёвых рэалій. Вельмі важна максімальна ўзмацніць ролю грамадскасці ў выяўленні фактаў карупцыі і інфармаванні аб гэтым праваахоўных органаў.

Цікава было пачуць пра адказнасць, якую нясуць асобы ў выпадку парушэння Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», у прыватнасці пры атрыманні хабару. І. У. Ластоўскі прывёў канкрэтныя прыклады карупцыйнай накіраванасці, якія былі выяўлены ў нашым раёне, і рэзюмаваў, што нормы новага закона ўсебакова рэгулююць пытанні, звязаныя з папярэджаннем і спыненнем карупцыйных з’яў.

Таццяна Яўгеньеўна Яшчанка спынілася на зменах у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь ў сувязі з прыняцем Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», у прыватнасці дысцыплінарным спагнанні для дзяржаўных службовых асоб, фінансавай дысцыпліне. Паведаміла, што пры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі створаны рэвізійныя групы, якія рэгулярна праводзяць унутрыпрафсаюзныя рэйды, выяўляюць парушэнні. А ў заключэнне падкрэсліла, што брацьба з карупцыяй — гэта абарона нашай дзяржавы ад прамога развалу і ўнутранага супрацьстаяння. Развіццё падсвядомасці грамадзян дасць магчымасць эфектыўней з гэтым змагацца. І лідары прафсаюзнага руху не павінны заставацца ўбаку, а агульнымі намаганнямі рэальна працаваць на прадухіленне правапарушэнняў і злачынстваў.

Анна АНІШКЕВІЧ

←ALEKSEEV выступит на "Евровидении" в первом полуфинале под номером восемь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика